Юндзіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юндзіла, Юндзіл (Юндзель, Ёнтэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Юндэль або Юнціла (Jundel, Juncila, Junzila[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова юнд- (юнт-) паходзіць ад гоцкага junda 'маладосьць'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае беларускае паходжаньне літоўскіх імёнаў Юнда (Junda) і Юндзіл (Jundził) — ад юны 'малады' з даданьнем суфікса -да, адкуль гэтыя імёны запазычалі ў летувіскую мову[4].
Адзначалася гістарычнае бытаваньне ў Польшчы імёнаў Юнта / Юнда: Juntha / Iunda (1409 год), Juntha (1411 год), Iunta (1436 год), Iuntha (1444 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: потверженье на Юндилову державу (1440—1492 гады)[6]; Niloliaus et Jundzilo germani Raczkowicz… Jundzilo (1463—1467 гады)[7]; generoso Jundylo tenutario in Dvbycz (25 лістапада 1470 году)[8]; Nicolaus et Jondzylo Raczkowicz… Jvndzylo (29 траўня 1479 году)[9]; servo domine Jvndylowa (1485 год)[10]; Юнъдилу (27 сакавіка, 23 лістапада і 14 сьнежня 1486 году; 17 сакавіка, 7 жніўня і 20 жніўня 1488 году)[11]; тивун коневъскии и дубицкии, Миколаи Юнъдиловичъ (25 ліпеня 1495 году)[12]; пан Миколаи Юндилович… отец их панъ Юндило (2 сакавіка 1498 году)[13]; наместъникъ дубицкии и коневскии Миколаи Юнъдиловичъ (7 верасьня 1499 году)[14]; Mikołaj Jundziłowicz… Jan Jundziłowicz (1500 год)[15]; пана Миколая Юнъдиловича, кухмистра нашое великое кнегини (25 лістапада 1500 году)[16]; панъ Миколаи Юнъдиловичъ… з братьею своею, зъ Яном, а с Павлом… отецъ ихъ пан Юнъдило (25 ліпеня 1503 году)[17]; панъ Миколаи Юнъдиловичъ (12 чэрвеня 1505 году)[18]; generosus Nicolaus Jundzylowycz vexillifer terrestris Magni Ducatus Lythuanie, tenutariusque in Dubycze et Conyewa (4 кастрычніка 1511 году)[19]; Юндилъ Юрьевичъ (1524 год)[20]; Воитех Юндилович (1524—1566 гады)[21]; пан Миколаи и пан Воитехъ Шимковичи Юндилове (10 ліпеня 1535 году)[22]; Павел Юндилович (1537—1538 гады)[23]; Małgorzata Budziłówna Janowa Jundziłowiczowa… Józef Jundziło, Maciej i Mikołaj Jundziłowie (1541 год)[24]; Малхер Ионъдылъ… Миколаи Ионъдылъ[25], Юрыи Юнъдилъ[26], Ганъна Юнъдиловъна, хоружына еишыская[27] (1565 год); Миколай Павловичъ Юндилъ[28], Андрей Матеевичъ Юндилъ[29], Марко Юндиловичъ[30] (1567 год); Jundziel Chrysostomus Alexandri, Jundziel Samuel Alexandri (1628 год)[31]; Fruzyna Jontelewiczowna (1716 год)[32]; Jundziłowicze… Jundziłowszczyzna (1744 год)[33]; Felicyan Jundziłł (4 кастрычніка 1765 году)[34]; Stephanus Jundzielewicz (22 лістапада 1772 году)[35]; Vincentius Jundziłł (16 лютага 1787 году)[36]; Jacobus Jundzielewicz (9 лістапада 1796 году)[37].
Remove ads
Носьбіты
- Юндзіла — літоўскі баярын; меў сыноў Мікалая, Яна і Паўла, пачынальнік шляхецкага роду Юндзілаў
- Юндзіла Рачкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1463—1479 гадох
- Юндзіл Юр’евіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе
- Фэліцыян Юндзіл — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[38]
- Грышка, Дзяніс і Габрусь Юндзіловічы — жыхары вёскі Скробава Дольнага (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1782 годзе[39]
Юндзілы (Jundziłł) гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Гадуцішкаў[40] і Троцкага павету[41].
Юндзілы-Рылы — літоўскі шляхецкі род[42].
Юндзіл (Jundzill) і Юндзіловіч (Jundzillowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].
На 1905 год існавалі вёска і выселак Юндзілаўшчына ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[44].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Юндзілы, на гістарычнай Браслаўшчыне — Юндзялова, на гістарычнай Полаччыне — Юндзілаўка, на гістарычнай Лідчыне — Юндзілішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads