Юрцава

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрцава
Remove ads

Ю́рцава[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 1 кілямэтар на паўднёвы захад ад чыгуначнай лініі ВіцебскВорша. Празь вёску праходзіць міжнародная аўтамагістраль КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1). Месьціцца на абодвух берагах ракі Скуньі. Юрцава ўваходзіць у склад Межаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першае ўпамінаньне ў 1561 годзе — уласнасьць князя А. Сангушка.[3] У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У XVIII стагодзьдзі маёмасьць сярэдняй шляхты.[5]

З 1787 году Юрцава ў валоданьні князя Францішка Любамірскага (1747—1819) і яго нашчадкаў. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін і ў 1830 годзе, не жадаючы прымаць удзел у падаўленьні паўстаньня ў Польшчы, пакінуў вайсковую службу й стала пасяліўся ў Юрцаве, дзе да канца жыцьця будаваў палац і парк.

Ва ўласнасьці сялян Юрцава ў 1910 годзе было 358 дзесяцін зямлі.

У 1925—1931 і 1939—1960 гадах цэнтар сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 180 чалавек, 22 двары.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 315 чалавек, 40 двароў; 1998 год — 795 чалавекі, 284 двары; 1999 год — 703 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 616 чалавек

Інфраструктура

Сярэдняя школа, дзіцячыя ясьлі-сад, бібліятэка, аптэка, пошта, рэстаран.

Славутасьці

  • Палацава-паркавы ансамбль.
  • Замчышча. На ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе ракі Скуньі. Захаваўся роў глыбінёй 15—20 мэтраў.
  • Вайсковыя могілкі часоў Другой сусьветнай вайны. Каля шашы Менск — Смаленск пахаваныя 29 вайскоўцаў. У 1955 гдзе пастаўлены помнік — скульптура воіна.
  • Памятная шыльда падпольшчыкам. Устаноўлена ў 1976 годзе на будынку сярэдняй школы.

Страчаная спадчына

Нямецкі дасьледчык беларускага народнага мастацтва Альбэрт Іпэль (па-нямецку: Albert Ippel) у 1918 годзе вывез з царквы два абразы XVII стагодзьдзя: Апосталы Павел і Іаан, Апосталы Пётар і Варфаламей. Абразы экспанаваліся на Менскай і Віленскай выставах у 1918 годзе й захоўваліся ў Беларускім музэі ў Вільні. З 1954 году ў Нацыянальным мастацкім музэі.[7][8][9][10][11]

Remove ads

Асобы

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads