Юры Ільленка

савецкі і ўкраінскі кінарэжысэр, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Ільленка
Remove ads

Юры Герасімавіч Ільленка (па-ўкраінску: Іллє́нко Ю́рій Гера́симович, 18 ліпеня 1936, Чаркасы15 чэрвеня 2010[2]) — украінскі кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст. Удзельнік палітрады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Гады вайны разам зь сям’ёй правёў у эвакуацыі ў Сыбіры (бацька быў на фронце). У 1960 скончыў ВГІК (кіраўнікі — Б.Турок, С.Урусеўскі). Дэбютаваў як апэратар у фільме Якава Сэгеля Бывайце, галубы (1960). Працаваў на Ялцінскай кінастудыі, з 1963 — на кінастудыі Даўжэнкі ў Кіеве. Сусьветную славу Ільленку прынесла апэратарская праца ў фільме С.Параджанава Цені забытых продкаў (1964).

Рэжысэрскія працы Ільленка прыналежаць да школы ўкраінскага паэтычнага кіно (Л.Осыка і інш.). Яны адзначаныя прэміямі на міжнародных кінафэстах.

Зьяўляўся ў некалькіх фільмах як актор (Вуліца Ньютона, хата адна, 1963). Выстаўляецца таксама як мастак.

Брат — Вадзім Герасімавіч Ільленка, кінаапэратар.

Remove ads

Абраная фільмаграфія

  • Крыніца для прагнучых (1965)
  • Вечар напярэдадні Яна Купалы (1968)
  • Белая птушка з чорнай меткай (1971, першая прэмія Маскоўскага МКФ, прэмія МКФ у Сарэнта, апэратар — Вілен Калюта)
  • Марыць і жыць (1974, па сцэнары Яна Мікалайчука)
  • Лясная песьня. Маўка (1981, па Лесе Ўкраінцы)
  • Легенда аб княгіні Вользе (1983)
  • Саламяныя званы (1987)
  • Лебядзінае возера. Зона (1990, па сцэнары С.Параджанава, прэмія ФІПРЭССІ на Канскім МКФ)
  • Партытура Хрыста. Да мажор (1996)
  • Малітва аб гетмане Мазэпе (2002)
Remove ads

Пэдагагічная дзейнасьць

З 1986 — загадчык катэдрай кінарэжысуры і кінадраматургіі Кіеўскага інстытуту тэатральнага мастацтва ім. Карпенка-Карага, прафэсар.

Кнігі

  • Парадыгма кіно. Кіеў: Абрыс, 1999

Прызнаньне

  • Народны артыст Украіны
  • чалец Акадэміі мастацтваў Украіны (1996)
  • ляўрэат Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads