Юры Луцэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Віта́льевіч Луцэ́нка (нарадзіўся 14 сьнежня 1964) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Зь лютага 2005 па сьнежань 2006 — міністар унутраных справаў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава і Віктара Януковіча). З 19 сьнежня 2007 — міністар унутраных справаў у другім урадзе Юліі Цімашэнка.
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Па адукацыі — інжынэр электроннай тэхнікі. Юры Луцэнка жанаты, выхоўвае дваіх сыноў.
Remove ads
Палітычная дзейнасьць
Хуткі ўзьлёт у палітыцы маладога інжынэра (1989—1994 — майстар участку, начальнік тэхбюро цэха, галоўны канструктар ровенскага заводу «Газатрон») непасрэдна зьвязаны з палітычнай дзейнасьцю яго бацькі — Віталя Іванавіча Луцэнкі, які, займаючы розныя кіруючыя пасады, неаднаразова абіраўся дэпутатам Ровенскага гарадзкога і абласнога саветаў, зь лістапада 1990 па верасень 1991 году быў першым сакратаром Ровенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Ўкраіны, у 1993 годзе, пасьля аднаўленьня дзейнасьці КПУ, зноў узначаліў абкам і стаў чальцом ЦК КПУ. У сакавіку 1994 году бацька Юрыя Луцэнка быў абраны народным дэпутатам Украіны. Вось з гэтага моманту і пачаўся актыўны рост палітычнай кар’еры сына.
У 1991 годзе Юры Луцэнка ўступіў у Сацыялістычную партыю Ўкраіны.
З 1994 — намесьнік кіраўніка Ровенскай абласной рады, з 1996 — начальнік камітэту эканомікі Ровенскай абласной адміністрацыі.
Луцэнка быў намесьнікам міністра навукі і тэхналёгіяў, памагатым прэм’ер-міністра, сакратаром палітрады Сацыялістычнай партыі Ўкраіны, памагатым-кансультантам лідэра СПУ Аляксандра Мароза.
Лічыцца, што Луцэнка ўзначальваў «правае крыло» Сацпартыі, выступаючы за супрацоўніцтва зь некамуністычнай апазыцыяй Кучме, у процівагу Ёсіфу Вінскаму, які выступаў за падтрымку Камуністычнай партыі Ўкраіны.
Зь сьнежня 2000 году Луцэнка — адзін зь лідэраў украінскай апазыцыі.
У 2002 быў абраны ў Вярхоўную раду.
Адзін з арганізатараў вулічных акцыяў пратэсту падчас правядзеньня акцый «Украіна бяз Кучмы» пасьля «касэтнага скандалу» ў 2000, 2002 і «Аранжавай рэвалюцыі» 2004 году.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads