Юсьцінас Марцінкявічус
летувіскі пісьменьнік, паэт, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юсьцінас Марцінкя́вічус (па-летувіску: Justinas Marcinkevičius; 10 сакавіка 1930, Важаткіеміс, Прэнскі раён, Ковенскі павет, Летува — 16 лютага 2011, Вільня, Летува) — летувіскі пісьменьнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Летувы (1975). Народны пісьменьнік Летувы (1978).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1954). Член КПСС з 1957 году. Быў сакратаром праўленьня Саюза пісьменнікаў Летувы, затым намесьнікам старшыні СПЛ.
Удзельнічаў у кіраўніцтве Саюдзіса. Правадзейны член Акадэміі навук Летувы. Узнагароджаны савецкімі ордэнамі і ордэнам Вітаўтаса Вялікага, ордэнамі Гедымінаса I і III ступені, Дзяржаўнай прэміяй Летувіскай ССР (1957, 1969) прэміяй «Сантарве» («Згоды», Santarves premija, 1994).
З 7 сьнежня 2010 году пасьля таго, як ён зваліўся на лесьвіцы дома, у якім жыў, і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і пералом шыйнага пазванка, Марцінкявічус знаходзіўся ў Вільнюскай унівэрсытэцкай бальніцы хуткай дапамогі, дзе і памёр 16 лютага 2011 году[8]. У памяць пра памерлага паэта ў Літве з 7:00 у пятніцу 18 лютага да 22:00 у суботу 19 лютага была абвешчана жалоба[9]. Цырымонія разьвітаньня прайшла ў Вялікай зале Акадэміі навук Летувы ў Вільні 18 лютага[10]. 19 лютага адбылося пахаваньне Марцінкявічуса на Антокальскіх могілках.
3ь ліпеня 2012 году ў двары Сарбевія Віленскага ўнівэрсытэту пры ўдзеле прэзыдэнта Летувіскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце, міністра культуры Арунаса Гялунаса і рэктара ўнівэрсытэту Бэнэдыктаса Юодкі была ўрачыста адкрыта мэмарыяльная дошка з барэльефам паэта ў памяць Юсьцінаса Марцінкявічуса[11].
Remove ads
Творчасьць
Першы зборнік вершаў «Прашу слова» (1955). У паэме «Дваццатая вясна» (1956, Дзяржаўная прэмія Летувы 1957) жыцьцё літоўскай моладзі ў пасьляваенны пэрыяд; паэма «Кроў і попел» (1960) пра трагічны лёс спаленай гітлераўцамі вёскі. Маральныя праблемы, жыцьцё і лёсы сучасьнікаў у цэнтры аповесьці «Сасна, якая сьмяялася» і «Публіцыстычнай паэмы» (абедзьве 1961), зборнікаў вершаў «Рукі, якія дзеляць хлеб» (1963), «Драўляныя масты» (1966), «Палымнеючы куст» (1968), «Ласкавае дакрананне жыцьця» (1978), «Будзь і блаславі» (1980), «Адзіная зямля» (1984), «Вершы з дзёньніка» (1993), «Крок» (1998) і інш. Драматычная трылёгія «Міндаўгас» (1968, Дзяржаўная прэмія Летувы 1969), «Сабор» (1971), «Мажвідас» (1977), зборнік «Шэсьць паэм» (1973) пра гістарычнае мінулае летувіскага народу. Аўтар драматычных паэм «Паэма Прамэтэя» (1973), «Ікар» (паст. 1981), аповесьці «Даўкантас» (1984), кніг эсэ «Дзёньнік, што не мае датаў» (1981), «Еднасьць ракі, якая цячэ» (1995), паэзіі для дзяцей.
Remove ads
Пераклады
На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Г. Бураўкін, В. Вітка, А. Вольскі, С. Грахоўскі, Х. Жычка, А. Звонак, В. Лукша, Л. Луцкевіч, П. Марціновіч, У. Паўлаў, А. Разанаў, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, М. Танк, Н. Тулупава, У. Шахавец і іншыя.
Беларускія пераклады
- Трава і камень. Мн, 1981;
- Дзённік, што не мае датаў // Братэрства, 83. Мн, 1983;
- Выбраная лірыка: пераклад з літоўскай / Юсцінас Марцінкявічус. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 80, [1] с. — («Паэты планеты»). Пер. Алеся Разанава, Рыгора Барадуліна, Лявона Баршчэўскага.
У кнігах:
- Поціск рукі. Мн, 1991;
- На зорных шляхах. Мн, 1991.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads