Васіль Вітка
беларускі драматург, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Ві́тка (сапраўднае імя Цімафе́й Васі́льевіч Крысько́; 16 траўня [ст. ст. 3 траўня] 1911; вёска Еўлічы, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 5 ліпеня 1996) — беларускі савецкі паэт, драматург, клясык беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 16 траўня 1911 року ў вёсцы Еўлічы Менскай губэрні ў сялянскай сям’і.
Пасьля сканчэньня Слуцкай прафтэхшколы ў 1928 працаваў сьлесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўным камбінаце, у заводзкай шматтыражцы (1929—1930), рэдакцыях газэтаў «Камуніст» (Бабруйск, 1930—1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933—1935), «Чырвоная змена» (1935—1937), «Літаратура і мастацтва» (1937—1938) і часопісу «Полымя рэвалюцыі» (1938—1939).
Чалец КПСС з 1947.
У 1951—1957 — галоўны рэдактар беларускай штотыднёвай літаратурнай газэты «Літаратура і мастацтва».
Памёр 5 ліпеня 1996 року.
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачаў у 1928 року.
Зборнікі паэзіі:
- «Гартаваньне» (1944)
 - «Поўдзень» (1946)
 - «Вернасьць» (1953)
 - «Ружа і штык» (1958)
 - «Паверка» (1961)
 - «Вершы» (1968)
 - «Беларуская калыханка» (1971)
 - «Праводзіны лета» (1972)
 - «Вышыні сьвятла» (1977)
 - «Случчына» (1981)
 - «Трэція пеўні» (1988)
 
Для дзяцей:
- «Вавёрчына гора» (1948)
 - «Бусьлінае лета» (1958)
 - «Казка пра цара Зубра» (1960)
 - «Зайчык-вадалаз» (1962)
 - «Дударык» (1964)
 - «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965)
 - «Казкі» (1968)
 - «Чытанка-маляванка» (1971)
 - «Хто памагае сонцу» (1975)
 - «Казкі» (1976)
 - «Ладачкі-ладкі» (1977)
 - «Мы будуем мэтро» (1979)
 - «Менскія баляды» (1982)
 - «Казкі й краскі» (1984)
 - «Госьці» (1984)
 - «Загадка пра зярнятка» (1984)
 - «Дзецям» (выбраныя творы, 1986)
 - «Сьвята дружбы» (1987)
 
П’есы:
- «Прамень будучыні» (1948)
 - «Шчасьце паэта» (1951, прысьвечаная жыцьцю Я. Купалы)
 
Пераклады:
- «Добра!» (У. Маякоўскага, 1940, разам з Р. Лыньковым)
 - «Паны Галаўлёвы» (М. Я. Салтыкова-Шчадрына, 1956)
 - «Блакітныя жураўлі» (В. Сухамлінскага, 1940, разам з Р. Лыньковым)
 
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны 2 ордэнамі, мэдалём Францішка Скарыны (10 кастрычніка 1991 року).
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) (за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка»[1].
Міжнародны ганаровы дыплём імя Андэрсэна з занясеньнем у Ганаровы сьпіс (1978).
Памяць
У роднай вёсцы Еўлічы (Слуцкі раён, Беларусь) імя Васіля Віткі носяць вуліца і школа. У 2011 г. яго імем назвалі бібліятэку № 6 у Менску[2].
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads



