Ягор Зубовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ягор Зубовіч
Remove ads

Ягор Вячаслававіч Зубовіч (нар. 1 чэрвеня 1989 году) — беларускі футбаліст, нападнік гарадзенскага «Нёману». Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам ва Ўзьдзе, пасьля трапіў у Менск. Гуляў за розныя клюбы. Выдатна правёў сэзон 2011 году, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з найлепшых у чэмпіянаце. У сьнежні 2011 году перайшоў у беластоцкую «Ягелёнію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнэр польскай каманды Чэслаў Міхневіч, а новы трэнэр ня бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазьней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 году чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненьне[3].

У ліпені 2013 году з «Нафтанам» перайшоў на правах арэнды ў гарадзенскі «Нёман»[4]. У гарадзенскім клюбе здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага нападніка. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Ягелёнію», але ня здолеў прыглянуцца трэнэрскаму штабу і ў лютым 2014 году зноў выправіўся ў Горадня[5]. Першую палову сэзону 2014 году правёў у якасьці цэнтральнага нападніка, пасьля апусьціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне.

У студзені 2015 году, пакінуўшы «Нёман» па заканчэньні арэнды, далучыўся да стану «Ягелёніі»[6]. Аднак, у выніку ня трапіў на збор беластоцкага клюбу ў Турэччыне[7]. У выніку выправіўся на прагляд у «Слуцак», зь якім у сакавіку 2015 году падпісаў арэнднае пагадненьне[8]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сэзоне 2015 году. Па заканчэьнні сэзону вярнуўся з арэнды ў «Ягелёнію»[9].

У сакавіку 2016 году ў аднабаковым парадку скасаваў пагадненьне з польскім клюбам праз сыстэматычную нясплату заробку[10]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у менскае «Дынама» і падпісаў кантракт[11]. У складзе дынамаўцаў стаў перадусім выходзіць на замену. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[12].

У лютым 2017 году праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[13], але пазьней далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клюбам[14]. У складзе жодзінцаў быў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[15]. У сьнежні 2017 году стаў гульцом малайзійскага клюбу «Малака Юнайтэду»[16]. Быў асноўным нападнікам каманды, у сэзоне 2018 году з 12 галамі стаў чацьвертым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У сьнежні 2018 году пакінуў клюб[17].

У студзені 2019 году ў чарговы раз стаў гульцом менскага «Дынама»[18]. У пачатку сэзону 2019 году часьцей выходзіў на замену, пасьля пачаў звычайна зьяўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2020 году трэнаваўся з дынамаўцамі, аднак у лютым па пагадненьні бакоў пакінуў сталічны клюб[19]. У хуткім часе далучыўся да казаскага клюбу «Жэтысу» і неўзабаве падпісаў зь ім кантракт[20]. У складзе «Жэтысу» пераважна выходзіў на замену. У студзені 2021 году стала вядома, што Зубовіч разам зь іншымі беларускімі футбалістамі пакінуў «Жэтысу»[21].

У лютым 2021 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[22]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году з 14 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі і дапамог «Нёману» заваяваць срэбраныя мэдалі. У студзені 2024 году на два гады падоўжыў кантракт з гарадзенскім клюбам[23]. Адкладзены матч 3-га туру, які быў згуляны 18 чэрвеня 2025 году, стаў для нападніка 400-м у Найвышэйшай лізе[24].

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads