Ягор Сямёнаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Сямёнаў (нар. 6 студзеня 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца і капітан «Астраўцу».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскай «Зьмены». У 2005 годзе выступаў за фарм-клюб «Зьмена-2», аднак праз праблемы са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазьнейшае абследаваньне выявіла, што праблемы са здароўем зьніклі[4].
У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасьля пасьпяховага сэзону, у якім быў найлепшым бамбардзірам каманды з 12-ю галамі, атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5], аднак у красавіку таго ж году быў накіраваны ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. На наступны год ужо стаў гульцом «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў далучыцца да «Смалявічаў-СТІ», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Найвышэйшай лігі — футбольнага клюбу «Крумкачы»[7] і ў сакавіку скдаў з клюбам працоўную угоду. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку пераважна выходзіў на замену, аднак у канцы сэзону замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазыцыі левага паўабаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у першым складзе каманды, аое пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Крумкачы»[8]. У жніўні 2017 году далучыўся да менскага «Промня»[9], якому паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2018 году быў адным з асноўных гульцоў каманды.
У студзені 2019 году перайшоў у «Слуцак»[10], дзе быў адным з ключавых гульцоў, толькі ў канцы сэзону 2019 году пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году падоўжыў пагадненьне з «Слуцкам»[11]. У сэзоне 2020 году быў трывалым гульцом стартавага складу. У студзені 2021 году стала вядома, што Сямёнаў застаецца ў «Слуцку»[12]. У 2021 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сьнежні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[13]. У лютым 2022 году ўзмоцніў склад «Смаргоні». Быў капітанам каманды і дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2022 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2023 году трэнаваўся з камандай, аднак новы кантракт ня быў падпісаны, таму ня трапіў у заяўку «Смаргоні» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году прыяднаўся да «Астраўца»[14].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads