Язэп Падабед
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэ́п То́даравіч Падабе́д (псэўданімы: Аркадзь Чабор, Аркадзь Чобар; лістапад 1905, в. Ванькоўшчына, Ігуменскі павет, Менская губэрня (цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) — 15 чэрвеня 1938, Чэлябінская вобласьць, РФСФСР) — беларускі паэт, публіцыст.
У 1925 годзе скончыў Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобласьці ў рэдакцыі акруговай газэты «Наш працаўнік». Публікаваць вершы пачаў у 1924 годзе; друкаваўся на старонках часопісаў «Маладняк» і «Полымя». Выступаў таксама з рэцэнзіямі і публіцыстыкай. Быў сябрам «Маладняка»; уваходзіў у рэдкалегію «Маладняка Калініншчыны». Пасьля 1928 году яго публікацыі ў пэрыёдыцы зьніклі. Арыштаваны ў 1936 годзе. Некаторы час знаходзіўся ў адным канцлягеры зь Я.Кіпелем. Далейшы лёс не апісаны.
13 сьнежня 1937 арыштаваны, 20 траўня асуджаны па артыкуле 72 "а" УК БССР на 7 гадоў зьняволеньня. Адпраўлены зь Віцебскай турмы ў Ухтпячляг, дзе быў 22 чэрвеня. Жыў у Жураўлёве Чалябінскай вобласьці Расеі. Памёр 15 чэрвеня 1938 года.
Remove ads
Творы
- Вершы. Мн., 1926.
Літаратура
- ПАДАБЕД Язэп Тодаравіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Подобеда Іосіф Фёдоровіч // Покаяние. Коми республиканский мартиролог жертв массовых политических репрессий. Том 8, ч. 3
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads