Іван Бялькевіч
Беларускі мовазнавец, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нка (Іва́н Кандра́тавіч) Бяльке́віч (6 сакавіка [ст. ст. 22 лютага] 1883, вёска Варонічы Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці[1] — 18 кастрычніка 1960, Жданаў Данецкай вобласьці, УССР) — беларускі савецкі мовазнавец, пэдагог.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1909 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; выкладаў у школах Слонімшчыны[2]. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губэрні (Расея), у 1919—1920 зноў на Слонімшчыне. Са жніўня 1920 працаваў у Наркамаце асьветы БССР, у школах Менску. У пачатку 1920-х г. быў сябрам БПС-Р[2].
У 1925 скончыў этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ[1]. У 1925—1927 выкладчык і дырэктар Мсьціслаўскага пэдтэхнікуму[1]. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульту і Інстытута мовазнаўства АН БССР[1][2].
Арыштаваны ДПУ БССР 17 лютага 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Ёшкар-Алу[2]. Працаваў на лесапавале. Пасьля вызваленьня выехаў у Азова-Чарнаморскі край(ru), дзе выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах Натальева, Жданава. У 1948—1955 — загадчык навуковай часткі «Азоўстальбуду», у 1955—1958 — інжынэр-мэтадыст Жданаўскай філіі Данецкага вечаровага будаўнічага тэхнікуму. Да канца жыцьця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19 верасьня 1960[2].
Remove ads
Навуковая праца
Вывучаў дыялекталёгію і культуру беларускай літаратурнай мовы. Аўтар артыкулаў па беларускім мовазнаўстве і «Краёвага слоўніка Ўсходняй Магілёўшчыны» (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970) — самага вялікага абласнога слоўніку беларускай мовы (каля 20 тысячаў словаў)[1].
Бібліяграфія
- Выступленні на Акадэмічнай канферэнцыі на рэформе беларускага правапісу и азбукі // Працы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу и азбукі. Минск, 1927;
- Слоўнік граматычна-лінгвістычны // Узвышша. 1928. № 2(8).
- Бялькевіч І. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1970.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads