Янка Геніюш

беларускі грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янка Геніюш (Іван Пятровіч Геніюш; 24 лютага 1902, Крынкі, Гарадзенскага павету, цяпер — Сакольскі павет, Падляскае ваяводзтва) — 19 лютага 1979, Зэльва) — беларускі грамадзкі дзяяч, ахвяра палітычных рэпрэсій, муж паэткі Ларысы Геніюш.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Па сканчэньні школы паехаў у Прагу. Паступіў у Карлаўскі ўнівэрсытэт, пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.

У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч (паэтка Ларыса Геніюш). У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.

Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра Праскага камітэта Беларускай народнай самапомачы.

У часе нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасьля яна трапіла ў Маскву і на падставе яе спадара Генюіш судзілі.

У 1943 годзе Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у Слонім. Працуе тамака гебіткамісарарцтам (кіраўнік райздрава). Пасьля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Сп. Янка запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу давялося пераехаць у Баранавічы. Ад большых наступстваў яго выратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.

У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай, былі арыштаваныя і вывезеныя ў СССР. Тамака яны незаконна былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаныя Вярхоўным судом БССР на 25 год. Частку тэрміну адбыў на Варкуце. Пасьля сьмерці Сталіна пераведзены ў Мардовію.

Thumb
Янка Геніюш у труне

Сям’я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе. Аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславаччыну. Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства да канца жыцьця. Мела пашпарт СССР са штампам «неграмадзянін СССР». Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.

Сам Янка Геніюш уладкаваўся працаваць у мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінэце вісеў партрэт Францішка Скарыны. Добра разьбіраўся ў нэўралёгіі, сэксалёгіі, вэнэрычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапэўтам.

У госьці да Геніюшаў часта прыяжджалі госьці, былыя палітзьняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і шмат іншых.

На пахаваньне Янкі Геніюша зьехалася шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасьля сьмерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads