Алесь Траяноўскі

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́сь Пятро́віч Траяно́ўскі (22 верасьня 1925, хутар Уздымач, Слуцкі раён, Менская вобласьць — 18 сакавіка 2005, Менск) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 верасьня 1925 году на хутары Ўздымач Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сям’і лесьніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час нямецка-савецкай вайны зь верасьня 1942 году па ліпень 1944 году — партызан брыгады імя Чапаева, зь ліпеню 1944 году— на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 годзе працаваў на розных пасадах у Менску.

У 1959 годзе скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. У 1955—1962 гадох — літаратурны супрацоўнік газэты Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі «Западная трасса». У 1962—1982 гадох — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзелу літаратуры і мастацтва газэты «Звязда», у 1983—1986 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Мастацтва Беларусі». Член Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1990 году. Узнагароджаны мэдалямі.

Памёр 18 сакавіка 2005 году ў плябані Чырвонага касьцёлу ў Менску[2]. Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках[3]

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы ў 1957 годзе ў пэрыядычным друку. Працаваў ў галіне мастацкага перакладу з 1960 году. Перакладаў з верхнелужыцкай, ніжнелужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і камэнтарыяў да анталёгіі паэзіі лужыцкіх сэрбаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» (1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталёгія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесьць Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў І. Франко, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і іншых.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads