Янукі

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янукі́[1]вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 6 км на поўнач ад Ваўкалаты. Янукі ўваходзяць у склад Ваўкалацкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Ваўкалата Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1949 годзе янукоўцаў далучылі да калектывізацыі. Вёска трапіла ў заняпад.

Насельніцтва

  • напачатку ХХ стагодзьдзя — каля 20 двароў, 135 жыхароў
  • 1921 — 26 двароў, 136 жыхароў[2]
  • 1931 — 29 двароў, 131 жыхароў[3]
  • 1999 — 9 жыхароў
  • 2004 — 6 жыхароў
  • 2007 — 5 жыхароў
  • 2010 — 4 жыхары

Вядомыя выхадцы

Адсюль паходзіць род Януковічаў. Тут жыў дзед чацьвертага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Ўладзімер, які падчас Першай сусьветнай вайны накіраваўся ў Данбас на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне. Віктар Януковіч двойчы наведваў гістарычную радзіму: у 2003 г., калі быў прэм’ер-міністрам Украіны, і ў 2006-м[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads