Яніна Левандоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яніна Левандоўская
Remove ads

Яніна Антаніна Левандоўская, у дзявоцтве Доўбар-Мусьніцкая (па-польску: Janina Antonina Lewandowska z domu Dowbor-Muśnicka; 22 красавіка 1908 — красавік 1940) — польская плянэрыстка і лётчыца-аматарка, адзіная жанчына — ахвяра Катынскага расстрэлу.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Thumb
Мадэль чэрапу Левандоўскай з Музэю паўстанцаў Вялікапольскіх у Люсаве
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Харкаве ў сям’і Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага, афіцэра расейскай арміі, будучага польскага генэрала.

Вучылася ў кансэрваторыі, спрабавала сябе ў якасьці акторкі, працавала тэлеграфісткай. Адначасова яна паступіла ў аэраклюб у Познані, скончыла курсы пілятаваньня і радыётэлеграфіі. У 1937 годзе атрымала пасьведчаньне спартовага пілёта. У 1939 годзе ажанілася зь Мечыславам Левандоўскім, інструктарам па плянэрызьме.

Пасьля нападу Нямеччыны на Польшчу ў верасьні 1939 году, пачуўшы, што ў Луцку ствараецца авіяцыйная частка, Яніна з таварышамі з аэраклюбу накіравалася туды і была залічана ў III авіяцыйны полк. 22 верасьня каля Гусяціна полк авіятараў акружылі савецкія войскі, якія ўварваліся ў Польшчу з усходу. Разам зь іншымі афіцэрамі Яніна трапіла ў савецкі палон, спачатку ў Асташкаве, а потым была накіравана ў Казельскі лягер (Опціна пустынь).

У лягеры ён было нададзена званьне падпаручніка адным са старэйшых афіцэраў[1].

Прозьвішча Яніны Левандоўскай прыводзіцца ў этапным сьпісе на адпраўку ў распараджэньне Ўпраўленьня НКУС па Смаленскай вобласьці за нумарам 0401. У наступным сьпісе (№ 0402) захавалася дата — 20 красавіка 1940. Гэта азначае, што Яніна Левандоўская была расстраляная ў Катынскім лесе напрыканцы красавіка 1940 году.

У 1943 годзе, калі нямецкія акупанты выявілі пахаваньні расстраляных, яны знайшлі сярод іх рэшткі адной жанчыны. У 1945 годзе чэрапы эксгумаваных ахвяр расстрэлу патрапілі ў распараджэньне польскага прафэсара судовай мэдыцыны Баляслава Папельскага. Да нашага часу іх засталося толькі сем, яны захоўваюцца ў Кракаве. Адзін з іх — жаночы.

Косткі былі ідэнтыфікаваныя ў траўні 2005 мэтадам супэрпраэкцыі у Мэдыцынскай Судовай Акадэміі ва Ўроцлаве[2]. Пасьля ідэнтыфікацыі 4 лістапада 2005 чэрап з удзелам вайсковай ганаровай варты быў пахаваны ў магіле Доўбар-Мусьніцкіх у Люсаве.

У адпаведнасьці з загадам Міністэрства абароны Польшчы № 439/MON ад 5 кастрычніка 2007 году, Левандоўскай прысвоена званьне «паручнік авіяцыі» (пасьмяротна)[3]

Малодшая сястра Агнешка Доўбар-Мусьніцкая была расстраляная немцамі ў тым жа 1940 годзе ў Пальмірах як удзельніца ваеннай арганізацыі «Ваўкі».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads