Ян Караль Копаць
(1633—1681) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Караль Копаць (? — 1 траўня 1681) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1656—1658) і падстолі вялікі літоўскі (1658), ваявода полацкі (1658—1670), кашталян троцкі (з 1670).
Трымаў Берасьцейскае староства ў 1652—1665 і 1670—1680. У 1660-я атрымаў Дрыскую, Бельскую і Ковенскую дзяржавы, а таксама Гарадзенскую эканомію.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Васіля і Барбары з Хадкевічаў. У 1630—1640-я навучаўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім унівэрсытэце.
Абіраўся паслом на соймы 1648, 1650, 1653. У палітычнай дзейнасьці меў цесныя зьвязкі з ваяводам віленскім і гетманам вялікім Паўлам Янам Сапегам, нясьвіскім ардынатам Міхалам Казімерам Радзівілам. У 1664—1665 падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам зь імі за пажыцьцёвае абраньне караля і вялікага князя.
Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654. Спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 Яна Караля на пасаду кашталяна троцкага. У 1672 быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу[1].
Ажаніўся зь Люкрэцыяй Марыяй Строцы, удавой ваяводы полацкага Аляксандра Людвіка Радзівіла. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Францішка (? — 1690), жонка ваяводы троцкага Казімера Уладзіслава Сапегі
- Ганна, жонка сьпярша ваяводы падольскага Станіслава Лужэцкага, потым пісара вялікага літоўскага Канстантына Яна Шуйскага.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads