Ян Сцыпіён

(пам. 1738) кашталян смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ян Сцыпіён (? — 1738) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі1720)[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Па бацьку валодаў Сукурчамі, Шчучынам і Балотнам у Лідзкім, Сякержынцамі ў Гарадзенскім, Бебраўцамі ў Мазырскім паветах. Ад маці ўспадкаваў Канюхі ў Ваўкавыскім павеце. Дзякуючы дзяржаўнай службе атрымаў вёскі Горні (1708) і Пуршчы (1711) на Лідчыне. У 1710 карыстаўся маёнткам Агінскіх Яшуны Віленскага павету. Трымаў Лідзкае1713) і Барцянскае1719) староствы.

Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сцыпіёнаў гербу ўласнага, сын Андрэя, падчашага гарадзенскага і харужага вендэнскага, і Элеаноры з Сухадольскіх. Меў брата Казімера.

Падтрымліваў Радзівілаў і Аўгуста Моцнага, за якога прагаласаваў на элекцыі ў 1697. У 1695 дзякуючы падтрымцы Яна Мікалая Радзівіла атрымаў урад лідзкага гродзкага пісара. У 1699 абіраўся дэпутатам у Галоўны Трыбунал17031704 ягоны маршалак). У 1704 спрабаваў заняць пасаду лідзкага земскага пісара, але атрымаў толькі месца падстолія. Нарэшце, у 1713, дзякуючы падтрымцы Міхала Антонія Радзівіла, атырмаў Лідзкае старосты, якое дагэтуль доўгі час належала Радзівілам.

Актыўна ўдзельнічаў палітыцы: скардзіўся на злоўжываньні расейскай арміі ў Лідзкім павеце (1710), выступаў супраць «царскай пратэкцыі» Рэчы Паспалітай (1716), прапаноўваў зьняць з усіх дзяржаўных пасадаў «дысыдэнтаў» — некаталікоў (1720). У 1719 кашталян віленскі Людвік Канстантын Пацей перадаў яму Барцянскае староства ў Лідзкім павеце. 7 лістапада 1720 атрымаў пасаду кашталяна смаленскага. Спробы ў 1732 заняць пасаду ваяводы смаленскага былі беспасьпяховымі.

У 1735 заснаваў у Балотна калегіюм піяраў, а ў 1738 у Канюхах — кляштар дамініканаў[2].

Ажаніўся з Тэрэзай, дачкой падстолія віцебскага і войскага полацкага Юрыя Юзафовіча-Глябіцкага. У шлюбе меў некалькі сыноў (паўналецьця дасягнуў толькі Юзэфа) і дачку Ганну.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads