Ян Казімер

кароль польскі, вялікі князь літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Казімер
Remove ads

Ян II Казіме́р Ва́за, Ян I Казімéр (22 сакавіка 1609, Кракаў — 16 сьнежня 1672, Нэвэр) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668). Намінальна і спадчынна да 1660 году насіў тытул караля Швэцыі.

Хуткія факты сьпіс вялікіх князёў літоўскіх, Кароль польскі ...
Remove ads

Біяграфія

Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў, сын Жыгімонта, малодшы брат Уладзіслава. Выхоўваўся езуітамі, падарожнічаў з бацькам па Эўропе[1].

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634), у Трыццацігадовай вайне (1618—1648).

У 1634—1645 сябар ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Па сьмерці старэйшага брата Ўладзіслава быў вызвалены Рымскім папам з духоўнага званьня.

20 лістапада 1648 абраны каралём і вялікім князем пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагадненьня з казакамі, што паўсталі ва Ўкраіне, з намерам пачаць вайну хрысьціянскіх дзяржаваў супраць Турэччыны і Крымскага ханства.

Ажаніўся з удавой свайго брата Людвікі Марыі Ганзага, зь якой меў сына Яна Жыгімонта і дачку Марыю Тэрэзу.

Унутраная палітыка

Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненьні да казакоў, бо разьлічваў на пагадненьне з Б. Хмяльніцкім, аднак такая палітыка не дала вынікаў, і вайна ва Ўкраіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў выправы ва Ўкраіну, склаў Збораўскую і Белацаркоўскую мірныя дамовы.

У 1661 падпісаў дыплём, якім надаў езуіцкай калегіі ў Львове статус унівэрсытэту — першага ва Ўкраіне.

Каб умацаваць цэнтральную ўладу, распрацаваў плян рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Прапаноўваў абіраць новага караля і вялікага князя не па сьмерці папярэдніка, а пры жыцьці, каб не было безуладзьдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказаліся супраць рэформы.

Thumb
Ян Казімер і А. С. Радзівіл моляцца Багародзіцы на правым беразе Віслы, на тле занятай швэдамі Варшавы, 1655

Супраць караля склалася апазыцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. Любамірскім. Яна ўзьняла рокаш (1665—1666), што сарваў спробу рэформаў. Пасьля рокашу зрывы соймаў і соймікаў зрабіліся частай зьявай.

Вонкавая палітыка

У час кіраваньня Яна Казімера адбыліся найбольш разбуральныя войны: з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) і Швэцыяй (1655—1660). Маскоўскія войскі акупавалі большую частку Вялікага Княства Літоўскага, а швэды — значную частку Польшчы разам з Варшавай, у выніку чаго мусіў уцячы ў Сылезію.

Падпісаў з казацкім старшынам Гадзяцкую дамову (1658), паводле якой Украіна ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай як 3-я ўдзельніца фэдэрацыі (неўзабаве аднак скасавана). У гэты час зьмяніў палітыку: адмовіўся ад хаўруса зь нямецкім імпэратарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю.

У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад сувэрэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага замірэньня (1667) страціла Смаленскае ваяводзтва, Кіеў і ўсе тэрыторыі Ўкраіны на ўсход ад Дняпра.

Канец жыцьця

Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленьне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, а таксама сьмерць энэргічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16 верасьня 1668 Ян Казімер адмовіўся ад кароны і назаўсёды выехаў у Францыю[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads