Яўген Бярозкін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Бярозкін (нар. 5 ліпеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Елімай». У 2017 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнага клюбу «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клюбу «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У сьнежні стала вядома, што цікавасьць да Бярозкіна выказаў маскавіцкі «Спартак»[5], аднак Яўген застаўся ў Наваполацку. У сэзоне 2014 году трывала выступаў за дублюючы склад «Нафтану». 9 лістапада 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сэзоне 2015 году стаў часьцей зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сэзоне 2016 году стаў асноўным гульцом навапалачанаў, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30 мажлівых.

У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[6]. У першай палове сэзону 2017 году трывала гуляў у аснове барысаўскага клюбу, нярэдка выходзіў у стартавым складзе, але пазьней стаў радзей зьяўляцца на полі. У сэзоне 2018 году нерэгулярна выступаў за клюб, а ў чэрвені і ліпені адсутнічаў праз пашкоджаньні. У сакавіку 2019 году падоўжыў кантракт з барысаўскім клюбам[7]. У сэзоне 2020 году страціў месца ў складзе і стаў зрэдку выходзіць на зьмену. У жніўні 2020 году перайшоў у латвійскі клюб «Ліепая»[8], дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе, у 2020 годзе здабыў Кубак Латвіі, на наступны год стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату краіны.

У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Рэгулярна зьяўляўся ў пачатковым складзе каманды. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[10]. У лютым 2023 года стаў гульцом казаскага «Кызылжару»[11]. Перад пачаткам сэзону 2025 году зьмяніў адзін казаскі клюб на іншы, якім стаў «Елімай»[12].

Міжнародная

12 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі.

Remove ads

Дасягненьні

БАТЭ:

«Ліепая»:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads