Яўген Жаляхоўскі
украінскі лексыкограф, фальклярыст, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Жаляхоўскі (па-ўкраінску: Євген Ієронімович Желехівський, 24 сьнежня 1844, Хішэвічы — 18 лістапада 1885, Станіслаў) — украінскі лексыкоґраф, фальклярыст, грамадзкі дзяяч, стваральнік «жаляхоўкі». Вучань Франья Міклашыча.
Remove ads
Жыцьцяпіс
нарадзіўся 24 сьнежня 1844 року ў вёсцы Хішэвічах (цяпер Гарадоцкі раён Львоўскае вобласьці).
У 1869 годзе скончыў філязофскі факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту. Выкладаў украінскую ва ўкраінскіх ґімназіях Пшэмысьлю ды Станіславава. Адзін з заснавальнікаў таварыства «Просвіта» ў Львове.
Памёр 18 лістапада 1885 року ў Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск); пахавалі на Мэмарыяльным скверы ў Івана-Франкоўску.
Remove ads
Працы
Аўтар 2-томнага «Маларуска-нямецкага слоўніку» (1886; выданьне ўпарадкаваў, а 2 том скончыў па матэрыялах Жаляхоўскага зь некаторымі дапаўненьнямі і выдаў Сафрон Нядзільскі). Слоўнік зьмяшчае больш за 64 000 словаў, ужываных як на Заходняй, так і на Ўсходняй Украіне. У свой час ён быў поўнаю крыніцаю для знаёмства з лексыкаю ўкраінскае мовы, адгуляў важную ролю ў пашырэньні новае ўкраінскае літаратурнае мовы ў Галічыне ды выцясьненьні з ужытку язычча.
Ужыты ў слоўніку фанэтычны правапіс (так званая жаляхоўка), які потым (1892) быў уведзены ў школах Галічыны й Букавіны як абавязковы, а таксама ўжыты ў выданьнях нарадоўцаў і НТШ, спрыяў зьбліжэньню заходнеўкраінскага правапісу ў усходнеўкраінскім. Жаляхоўскаму належаць некалькі дасьледаваньняў па фальклёры.
Выданьні
- Маларуска-нямецкі слоўнік. — Львоў, 1886.
- Нямецка-рускі слоўнік. — Чарнаўцы, 1912.
Remove ads
Літаратура
- Демський М. Т. Желехівський Євген Ієронімович
- Желехівський Євген // Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3 — Т. 2. — С. 667.
- Худаш М. Л. Є. І. Желехівський. «Мовознавство», 1970. — № 1.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads