Яўген Калінін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Калінін (нар. 15 жніўня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазьней займаўся ў спэцыяльнай спартовай клясе Лужасьнянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 году быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе пачаў выступаць за дубль. У сэзоне 2011 году з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазьней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле гэтак і ня выйшаў. Усяго за дублюючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў. У сэзоне 2013 году быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам зь якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца ня здолеў. У красавіку 2014 году зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клюб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў зь ім паўнавартасны кантракт. У сэзоне 2015 году стаў адным з найлепшых гульцоў смаргонскага клюбу, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.
У лютым 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[4]. 11 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сэзону 2016 году звычайна выступаў у якасьці асноўнага нападніка віцяблянаў. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, па вяртаньні ў жніўні выступаў ужо за дубль. У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[5][6]. 15 траўня адзначыўся голам у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сэзоне (1:0). У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Слонім-2017»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году пакінуў «Віцебск»[8].
У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але ня даў рады. У першай палове 2018 году выступаў за клюб «Ворша»[9], дзе быў адным з асноўных гульцоў. У Першай лізе ў 13 матчах улучыў 5 мячоў у браму супернікаў. У жніўні 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[10]. За асноўную каманду магіляўчанаў гэтак і не згуляў, выступаў за дубль. У верасьні адсутнічаў праз траўму. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[11]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з гомельскім «Лякаматывам»[12]. У складзе гамельчукоў ня здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выходзячы на замену. У ліпені 2019 году пакінуў каманду[13]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[14], дзе рэгулярна зьяўляўся на полі. У лютым 2020 году ўзгодніў кантракт з «Воршай»[15], дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. Выступаў у клюбе да канца сэзону 2020 году. У красавіку 2021 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну», а ў ліпені 2021 году стаў гульцом «Лепеля», дзе выступаў да 2022 году.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads