Яўген Мінянкоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Мінянкоў (нарадзіўся 11 красавіка 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца ігуменскага «Коласа».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ, а пазьней гуляў за «Дарыду». У складзе гэтага клюбу дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў сэзоне 2008 году. Па заканчэньні сэзону «Дарыда» спыніла існаваньне, і Яўген выправіўся ў каманду Другой лігі «Рудзенск», якой дапамог у першым жа сэзоне перамагчы ў Другой лізе. У 2010—2011 гадах выступаў за «Рудзенск» у Першай лізе, але ня меў трывалага месца ў асноўным складзе.
У 2012 годзе далучыўся да складу клюбу «Смалявічы-СТІ», які ачольваў вядомы беларусі спэцыяліст Юры Пунтус. У смалявіцкім клюбе быў трывалым гульцом першай каманды. Дапамог «Смалявічам» прабіцца ў Першую лігу, дзе гуляў за гэты клюб цягам паўтара гадоў. Улетку 2014 году разам з таварышамі па камандзе Іванам Васілёнкам і Міхаілам Шчарбаковым далучыўся да новага клюбу Пунтуса — мазырскай «Славіі». Замацаваўся ў мазырскім клюбе і дапамог яму паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Аднак, у сэзоне 2015 выступаў за дубль «Славіі», гэтак і не дэбютаваўшы за клюб у Найвышэйшай лізе.
У жніўні 2015 году пакінуў мазырскую «Славію»[2]. У 2016 годзе выступаў за клюб «Слонім»[3], дзе быў асноўным абаронцам каманды. У 2017 годзе выступаў за клюб «Ворша»[4]. У пачатку 2021 году далучыўся да клюбу «Крупкі ДРБУ-164» у Другой лізе.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads