13 Commandments
складанка песьняў швэдзкага гурта Ghost (2023) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
13 Commandments[a] (з анг. — «13 запаветаў»[5]) — другая складанка песьняў швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost. Рэліз альбома адбыўся 1 сьнежня 2023 году[6] на лэйблах Spinefarm Records і Universal.
Remove ads
Апісаньне
13 Commandments была выдадзеная выключна ў лічбавай форме 1 сьнежня 2023 году без папярэдняга абвяшчэньня. Альбом зьмяшчае 13 песьняў са студыйных альбомаў і міні-альбомаў, выдадзеных на той дзень. На альбоме не прадстаўленыя кампазыцыі толькі з дэбютнага альбома гурта — Opus Eponymous. Сярод 13 кампазыцыяў прысутнічае рэлкі трэк «Zenith», які раней быў даступны толькі на абмежаванай дэлюкс-вэрсіі альбома Meliora — Meliora Redux[7] — і ўпершыню стаў даступны ў лічбавым выглядзе менавіта на 13 Commandments[8].
Remove ads
Сьпіс кампазыцыяў
Ніжэй прыведзены сьпіс кампазыцыяў да альбома[Н 1].
Нататкі
- Арыгінальныя альбомы для песьняў:
- Infestissumam: «Year Zero»;
- If You Have Ghost: «If You Have Ghosts»;
- Meliora: «Cirice», «He Is», «Zenith» (Meliora Redux);
- Popestar: «Square Hammer»;
- Prequelle: «Dance Macabre», «Rats»;
- Seven Inches of Satanic Panic: «Mary on a Cross»;
- Impera: «Call Me Little Sunshine», «Darkness at the Heart of My Love», «Spillways»;
- Phantomime: «Phantom of the Opera».
Remove ads
Водгукі
Ніл Енг з AllMusic піша: «… як дакумэнт „Ghost circa 2023“, 13 Commandments — гэта выдатнае ўвядзеньне ў каталёг гурта…»[4].
Рэбэка Пэдлі з анлайн-часопіса Mxdwn напісала, што альбом уяўляе сабой «прыемную калекцыю наймацнейшых кампазыцыяў», створаных у пэрыяд паміж альбомамі Infestissumam і Phantomime. Складанка «архівуе трансфармацыю гурта як у гукавым, так і ў лірычным пляне»[10].
Мэнды Скайт з анлайн-часопіса Metal Sucks напісала, што прыхільнікам Ghost «ёсьць што сьвяткаваць» у сэзон адвэнту[11].
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads