Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack)

альбом саўндтрэкаў швэдзкага гурта Ghost да іхнага фільма Rite Here Rite Now (2024) From Wikipedia, the free encyclopedia

Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack)
Remove ads

Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) (з анг. — «Тут і цяпер (арыгінальны саўндтрэк да фільма)») — альбом саўндтрэкаў швэдзкага рок-гурта Ghost да іхнага канцэртнага фільма Rite Here Rite Now. Рэліз альбома адбыўся 26 ліпеня 2024 году[1].

Хуткія факты Альбом саўндтрэкаў Ghost, Храналёгія Ghost ...
Remove ads

Вокладка

Вокладка альбома адсылае да выдуманай гісторыі гурта й адлюстроўвае начныя могілкі. З магілы высоўваюцца дзьве рукі. Чалавек трымае саксафон у левай руцэ, што адсылае да кампазыцыі «Miasma».

Гісторыя

Пасьля абвяшчэньня прэм’еры аднайменнага фільма гурта 20 і 22 чэрвеня было абвешчана аб тым, што Original Motion Picture Soundtrack будзе выпушчаны па ўсім сьвеце 26 ліпеня на лэйбле Loma Vista Recordings[5]. Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack) — першы ў гісторыі гурта арыгінальны саўндтрэк, які дапаўняе дэбютны поўнамэтражны фільм[6].

9 траўня 2024 былі абвешчаныя даступныя выданьні й была даступнай папярэдняя замова канцэртнай вэрсіі трэку «Absolution»[5][6].

Альбом зьмяшчае 18 кампазыцыяў, 17 зь якіх былі запісаныя на канцэртах, сыграных гуртом на Kia Forum у Інглвудзе 11 і 12 верасьня 2023 году ў рамках іхнаша Imperatuor’а. Гэта былі два апошнія канцэрты тура, на якіх гурт наклаў забарону на выкарыстаньне мабільных тэлефонаў, каб пазьбегнуць уцечак[7]. Падчас двух канцэртаў гурт дадаткова выканаў песьні «He Is», «Ritual», «Con Clavio Con Dio», «Year Zero» і «Mummy Dust›, але яны не былі выкарыстаныя ў альбоме. Песьня «If You Have Ghosts» уяўляе сабой акустычную вэрсію[8]. 21 чэрвеня 2024 году гурт выпусьціў песьню «The Future Is a Foreign Land», якая раней не выдавалася. Песьня зьяўляецца трэцяй песьняй з так званых «Сэсіяў 1969 году», зь якіх былі ўзяты дзьве песьні на альбоме Seven Inches of Satanic Panic[9].

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

Больш інфармацыі №, Назва ...

Водгукі

Прафэсійныя рэйтынгі

Больш інфармацыі Аглядныя балы, Аўтар ...

AllMusic кажуць аб альбоме:

Фільм і саўндтрэк Rite Here Rite Now — гэта свайго роду каранацыя, калі Тобіяс Фордж і Безназоўныя Ўпіры й Упірыцы праводзяць Рытуал на стагодзьдзі. <…> Rite Here Rite Now адлюстроўвае Ghost на піку сваёй моцы, а іхныя прыхільнікі — у поўным захапленьні.

 AllMusic[2]

Мэт Мілз з Metal Hammer кажа, што «саўндтрэк да нядаўняга поўнамэтражнага фільма гэтых мэлядычных пантыфікаў <…> — гэта найбліжэйшы мэтал да таго, каб перадаць „пачуцьцё пятніцы“: радаснае, энэргічнае, з адчуваньнем таго, што хутка адбудуцца захапляльныя падзеі»[10]. Аляксандар Кордас з анляйн-часопіса laut.de назваў альбом «мяшанінай узрушэньняў з гісторыі Ghost». Аднак ён раскрытыкаваў «яўна вывастранае гучаньне» й «адсутнасьць моцных нумароў», якія былі выкананы, але не ўвайшлі ў альбом[8]. Часопіс Visions напісаў што, заключная песьня «The Future Is a Foreign Land» зьяўляецца «ў лепшым сэнсе старамоднай», а таксама «дзіўна лёгкім дадаткам да шырокафарматнага гучаньня жывых запісаў»[11].

Remove ads

Чарты

Больш інфармацыі Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах, АЎС ...
Remove ads

Даступныя выданьні

Альбом даступны ў некалькіх выданьнях:

  • лічбавая музыка (RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) DIGITAL ALBUM)[1][32][33];
  • кампакт-дыскі (RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) CD)[34][33]:
    • RITE HERE RITE NOW T-SHIRT + CD.
  • вінілавыя пласьцінкі[33]:
    • RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) LIMITED EDITION AQUA COLORED VINYL:
      • RITE HERE RITE NOW T-SHIRT + LP.
    • RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) MAGENTA COLORED VINYL;
    • RITE HERE RITE NOW (ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK) BLACK LP
    • RITE HERE RITE NOW: The Original Motion Picture Soundtrack — Coke Bottle Clear LP[35];
    • RITE HERE RITE NOW ORIGINAL MOTION PICTURE SOUNDTRACK 2LP (Limited Edition — Only 1000, Green Vinyl)[36].
Remove ads

Заўвагі

  1. Можна таксама перакласьці як «Пацалуй go-казла», «Пацалуй каз-казла».

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads