Impera
пяты студыйны альбом швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost (2022) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Impera — пяты студыйны альбом швэдзкага рок-гурта Ghost. Рэліз альбома адбыўся 11 сакавіка 2022 году[1][2][3]. Для альбома былі запісаныя чатыры самотнікі: «Hunterʼs Moon»[5], «Call Me Little Sunshine»[5], «Twenties» і «Spillways» . Альбом заняў першае месца ў чартах Аўстрыі, Гішпаніі, Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі й другое месца ў чартах OCC Вялікабрытаніі і Billboard 200 Злучаных Штатаў
.
Тэма Impera у асноўным прысьвечаная «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў» . У працы над альбомам прыймалі ўдзел многія іншыя аўтары песьняў, у тым ліку поп-прадусары Салем Аль Факір і Вінцэнт Понтары, вакаліст гурта Kent Ёакім Бэрг і гітарыст The Cardigans Петэр Свэнсан[6]. Альбом атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў.
Remove ads
Апісаньне
Самотнікі
Рэлізу альбома папярэднічаў самотнік «Hunterʼs Moon», які быў выпушчаны 30 верасьня 2021 году[7] ў падтрымку фільма-слэшара Halloween Kills . Другім самотнікам стаў «Call Me Little Sunshine», выпушчаны 20 студзеня 2022 году[8], а трэцім — выпушчаны 2 сакавіка «Twenties». Рэліз апошняга самотніка з альбома — «Spillways» — адбыўся 27 ліпеня 2022 году, ужо пасьля выхаду альбома[9].
26 студзеня 2023 году выйшла іншая вэрсія «Spillways», у супрацоўніцтве з Def Leppard[10].
Гісторыя
У інтэрвію радыёстанцыі KLAQ у 2021 годзе фронтмэн Ghost Табіяс Форге заявіў, што канцэпцыя Impera зьявілася ў яго ў 2013 годзе пасьля чытаньня кнігі «The Rule of Empires: Those Who Built Them, Those Who Endured Them, and Why They Always Fall» Тыматы Парсона[11]. Ён натыкнуўся на гэтую кнігу ў незалежнай кнігарні Left Bank Books, разьмешчаным у Пайк-плэйс-маркет у Сіетле. Калі яго спыталі аб гэтым выпадковым адкрыцьці, ён растлумачыў:
Я цікаўлюся гісторыяй і культурай, тым, як ствараюцца імпэрыі й як і чаму яны заўсёды разбураюцца. Менавіта тады й там я зразумеў, што ў нейкі момант «я зраблю імпэрскі альбом».
Арыгінальны тэкст (анг.)I’m interested in history and culture, and how empires are built up, and how and why they always fall apart. Right there and then, I knew that at some point, ‘I’m going to make an imperial record.’
— Табіяс Форге[12]
У чэрвені 2019 году Форге заявіў, што гурт адправіцца ў тур па Злучаных Штатах у верасьні й кастрычніку ў падтрымку свайго чацьвёртага альбома Prequelle, а потым вернецца ў Эўропу. У студзені 2020 году гурт адправіўся ў студыю, каб пачаць працу над пятым альбомам, і плянаваў выпусьціць яго да канца лета таго ж году. Аднак Форге заявіў, што яны пачакаюць з выпускам альбома да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, паколькі гэтая падзея прыцягне найбольшую ўвагу публікі[13].
У сакавіку 2020 году, падчас фінальнага шоў у падтрымку альбома Prequelle у Мэхіка, вакаліст гурта Кардынал Копія ператварыўся ў Папу Эмэрытуса IV. Ён застаўся фронтмэнам і на пятым альбоме[14].
Пандэмія каранавірусу затрымала выхад альбома, і ў кастрычніку 2020 году Форге паведаміў, што рэліз альбома плянуецца зімой[15], аднак ён быў адкладзены яшчэ больш.
30 верасьня 2021 году гурт выпусьціў самотнік «Hunterʼs Moon» для фільма Halloween Kills, прычым у заключных тытрах гучала іншая вэрсія песьні[16][17]. 20 студзеня 2022 году гурт абвясьціў, што Impera нарэшце выйдзе 11 сакавіка 2022 году, і выпусьціў другі самотнік «Call Me Little Sunshine», паколькі «Hunterʼs Moon» таксама зьявіцца на альбоме[17][18][19][20][21]. 2 сакавіка 2022 году гурт выпусьціў наступны самотнік з альбома, «Twenties»[22]. 27 ліпеня 2022 году гурт выпусьціў кліп на чацьвёрты самотнік альбома, «Spillways»[23].
Спампаваньне студыйнай вэрсіі песьні «Kaisarion» была даступная пры папярэдняй замове спэцыяльнага выданьня CD Impera[24].

Запіс
Пачаткова плянавалася запісаць альбом у 2020 годзе й выдаць яго ў пачатку 2021 году[13]. У выніку гурт дачакаўся студзеня 2021 году, каб увайсьці ў студыю й запісаць альбом[25]. Запіс доўжыўся шэсьць тыдняў, а зьвядзеньне / майстарынг — два-тры тыдні[25]. Альбом быў спрадусаваны Клясам Олюндам і зьведзены Эндзі Ўольлесам[11][21], які таксама зрабіў тое ж самае для альбома гурта Meliora у 2015 годзе[26].
Даступныя выданьні
Даступныя выданьні Impera на афіцыйным сайце выдаўца Loma Vista Recordings[27][a]:
- стрымінг[1][4];
- лічбавае спампаваьне (IMPERA Digital Album);
- стандартны кампакт-дыск (Impera Standard CD);
- вініл:
- стандартны чорны вініл з буклетам (Impera Standard Black Vinyl w/ Booklet);
- лімітаваны белы вініл (2000 копіяў у сьвеце; Impera Limited Edition Ultra Clear LP);
- лімітаваны вініл з ілюстрацыямі (Limited Edition Impera Picturedisc);
- эксклюзіўнае пашыранае выданьне «Калекцыянэры» (Extended IMPERA — Collectors Edition (Ghost Online Exclusive), якое ўключае:
- упакоўку з нумарам копіі (ўсяго 6000 копіяў у сьвеце);
- вініл Impera і Live from the Ministry блакітны й залаты колеры;
- буклет;
- вініл Phantomime;
- кампазыцыя «Stay»;
- кніга з ілюстрацыямі;
- постэр «Spillways»;
- васковы набор друку Ghost.
- блакітная кампакт-касэта (IMPERA [Baby Blue Cassette])[28].
Remove ads
Сьпіс кампазыцыяў
Тэкстам «інст.» абазначаныя інструмэнтальныя кампазыцыі.
Remove ads
Стыль альбома
Музыка
У музычным пляне Impera апісваюць як гард-рок[29], арэна-рок[30], глэм-мэтал[31], гэві-мэтал[29], і поп-рок[32]. Гучаньне альбома апісваюць як поп і рок у стылі 1980-х[33] і параўноўваюць з ABBA, Boston, Dio, Bon Jovi, і Def Leppard[34].
Вокладка
Вокладка, выкананая Зьбігневам Беляком, зьяўляецца дасыланьнем да фатаграфіі ангельскага акультыста Алейстэра Кроўлі[18][19]. На вокладцы намалявана статуя Папы Эмэрытуса IV у вялікім мэханічным саборы. Правая палова цела ўжо завершаная, а левая ўсё яшчэ агаляе шкілет і цягліцы сьпевака. Табіяс Форге назваў позу, узятую ў якасьці ўзору для перайманьня, «культавым сатанінскім вобразам»[35]
Тэма альбома
Альбом у асноўным прысьвечаны «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў»[11][20][36]. Паводле апісаньня, ягоная дзеяньне адбываецца на сотні гадоў наперад у параўнаньні з эпохай «Чорнай сьмерці» ў Эўропе XIV стагодзьдзя на папярэднім альбоме, Prequelle[11]. Эпоха, якую апісвае альбом — Віктарыянская[3][37]:
[Альбом распавядае аб] падзеньні імпэрыяў, пэрыядах вялікіх зьменаў, аб тым, як рэчы становяцца занадта магутнымі й разбураюцца пад уласным усыпляльным цяжарам, а на іхным месцы пачынаецца новая эра. Цынічны погляд папы Эмэрытуса на карупцыю й варʼяцтва й назіраньне за тым, як, да дабра й да ліха, усё і ўсюды ў рэшце рэшт сканчаецца.
У альбоме расказваецца пра небясьпекі й перамены, якія насоўваліся ў той час, калі небясьпечную працу выконвалі машыны, а людзей скарачалі[3]. Табіяс Форге дадаў:
Аніхто больш не патрэбен. Я думаю, што віктарыянская эпоха шмат у чым падобная да таго, што мы перажываем цяпер, у тым сэнсе, што індустрыялізм паступова зьнішчае чалавецтва. Мы жывем у такі час, калі лічым, што гісторыя — гэта мінулае, а ўсё, што мы перажываем тут і далей, — вечна. Гэта ня так.
Альбомы Prequelle і Impera моцна кантрастубць. Prequelle быў аб выжываньні простых людзей пад зьнешняй пагрозай, у той час як на Impera гаворка ідзе аб цэлым грамадзтве й свайго роду мэханізьме самаразбурэньня. Аднак Форге спадзяецца, што воля людзей кахаць і рабіць дабро мацней, чым наадварот[38]:
Дрэнныя імпэрыі, спадзяюся, падуць. Які зь іх я маю на ўвазе, магчыма, мне лепш не казаць… Але кіраўнікі, якія хочуць занадта шмат чаго, як правіла, зьнікаюць празь некаторы час.
— Табіяс Форге[38]
«Imperium»
Песьня зьяўляецца інструмэнтальнай кампазыцыяй і задумвалася як «нацыянальны гімн-уступ»[39].
«Kaisarion»
У аснове лірыкі ляжыць уяўленьне аб тым, што хрысьціянства ў сваёй аснове зьяўляецца нецярпімай рэлігіяй. Вакаліст успрымае хрысьціян як жорсткіх, асабліва ў адносінах да тых, хто не прытрымліваецца іхнай сыстэмы вераваньняў[40][41].
У старажытнай Александрыі быў будынак пад назвай Caesareum <…> настаўніца й філёзаф Гіпатыя была забітая хрысьціянамі. Яе згвалтавалі й забілі ўнутры будынка за яе паганскія перакананьні, за тое, што яна верыла ў навуку й рэальныя рэчы.
— Табіяс Форге, Kerrang![37]
У песьні гаворыцца пра паўторнае стварэньне імпэрыі (…We’re building our empire / From the ashes of an old…)[41], намякаючы на цыклічнасьць разбурэньня й адраджэньня й адсылаючы да асноўнай тэмы ўсяго альбому[42].
«Spillways»
У «Spillways» Ghost перадаюць сутнасьць чалавечай барацьбы — паміж жыцьцём і распадам, грахом і адкупленьнем, глыбокім запатрабаваньнем у фізычнай і эмацыйнай разрадцы[43]. У песьні закранаюцца розныя тэмы, уключаючы разьбітае сэрца, давер, непазьбежную плынь часу[44] й цемру ўнутры кожнага чалавека[45].
«Call Me Little Sunshine»
Песьня распавядае пра Мэфістофеля (ён жа Маленькае Сонейка), які можа «выратаваць» слухача, калі той «адчувае сябе зусім самотным»[46]. Слухач заўсёды можа «дасягнуць» Мэфістофеля: Even when you’re dead and gone / You can always reach me[47].
«Hunter’s Moon»
Песьня зьяўляецца ў фільме Halloween Kills і была напісаная спэцыяльна да яго[48].
…я хацеў, каб тэкст быў як бы настальгічным, з тугой па мінуламу, але таксама напаўрамантычным, а таксама меў невялікую [тэму] «каханьня сяброўства»
— Табіяс Форге, інтэрвію Metal Sucks[49]
«Watcher In The Sky»
Песьня закранае тэмы экзістэнцыйнай цікаўнасьці й пошуку вышэйшага разуменьня, эвалюцыі й разьвіцьця чалавечага ўспрыманьня[50]; прымушае задумацца аб імкненьні чалавецтва да ведаў[50].
«Twenties»
Форге распавёў, што ідэя ўзьнікла ў яго «каля дзесяці гадоў таму»[b] пасьля прагляду перадачы аб бразыльскім рэперы. Форге дадаў, што гэта быў іншы тып агрэсіўнасьці зь незнаёмым яму рытмам, які ён захацеў паспрабаваць[51].
[Быццам] Slayer сустракаецца з чымсьці накшталт Missy Elliott.
— Табіяс Форге пра кампазыцыю «Twenties» у інтэрвію з Kerrang![37], Loudwire[52]
«Darkness at the Heart of My Love»
Песьня апісвае людзей, якія прапагандуюць «усе гэтыя каштоўнасьці» пад выглядам богабаязнасьці й праведнасьці, у той час як на самай справе яны не выконваюць гэтыя каштоўнасьці[39]. Форге бярэ на сябе ролю нейкага рэлігійнага лідэра, «прапагандыста й практыкуючага праведнасьць»[53].
«Griftwood»
Песьня распавядае пра былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса, якога Форге назваў «жудасным чалавекам», а таксама падвергнуў рэзкай крытыцы[54][55].
[«Griftwood»] пра людзей, якія скажуць ці зробяць што заўгодна, каб прасунуцца па службе. Як і гэтыя біблеісты, яны ня вераць <…> Калі іх дачка зацяжарыць, як вы думаеце, яны захаваюць гэта [дзіцё]? <…> не!
— Табіяс Форге, у інтэрвію для Metall Hammer (эксклюзіўна)[39], Metall Hammer праз Louder
«Respite On The Spitalfields»
Назва песьні адсылае да ўсходняга Лёндану, а сама яна расказвае пра Джэка-патрашыцеля, які «прычыніў велізарны боль жыхарам Сьпіталфілдзу й гэтай часткі Лёндану, таму што яго так і не злавілі»[56].
Падобна гісторыі пра Патрашыцеля, тэма кампазыцыі ў цэлым закранае ідэю пабітых летуценьняў і суровасьці рэальнасьці, злучэньні тым самым кампазыцыю з асновай тэмай альбома[56].
Remove ads
Выкананьне ўжывую

У студзені 2022 году гурт пачаў паўночнаамэрыканскі тур пад назвай Imperatour[21][57]. Падчас першага шоў у Рына гурт упершыню выканаў «Kaisarion», другую песьню з альбома[58], а таксама прадставіў новыя касьцюмы Безназоўных Упіраў у стылі стымпанк[37]. Яны таксама сталі гэдлайнэрамі брытанскага й эўрапейскага этапаў тура, якія пачаліся ў красавіку 2022 году[21][59][60].
Гурт зьявіўся на амэрыканскім чат-шоў Jimmy Kimmel Live! 17 сакавіка 2022 году, дзе выканала песьню «Call Me Little Sunshine»[61].
Падчас інтэрвію 12 верасьня 2022 году Форге пацьвердзіў, што ў 2023 годзе ў гурта будуць новыя гастролі, а на эўрапейскі этап летам намякнуў на новы відэаролік[62][63]. Пазьней Ghost абвясьцілі, што выступяць на швэдзкім рок-фэстывалі 10 чэрвеня 2023 году ў Сэльвэсборгу, Швэцыя, і на Tuska Open Air у Хэльсынках, Фінляндыя[64]. Пазьней гурт абʼявіў аб трэцім амэрыканскім этапе, названым «Re-Imperatour», 13 лютага 2023 году[65].
Другое шоў у Kia Forum у Лос-Анджэлесе было анансаванае пасьля выхаду відэа, што дало фанатам нагоду выказаць здагадку, што Папа Эмэрытус IV будзе «забіты» ў канцы тура[66][67].
Неўзабаве пасьля гэтага гурт выступіў з аўстралійскім турам, які адбыўся ў кастрычніку, завяршыўшы тур у Брысбэйне[68], што стала апошнім выступам Папы Эмэрытуса IV[69].
Песьні з альбома, якія былі выкананы на працягу тура[58][70][71][72]: «Kaisarion», «Hunter’s Moon», «Imperium», «Spillways», «Call Me Little Sunshine», «Watcher in the Sky», «Respite on the Spitalfields», «Twenties». Гэтыя ж песьні зьявіліся ў канцэртным фільме гурта Rite Here Rite Now і трапілі ў саўндтрэк да яго.
Remove ads
Камэрцыйны посьпех
Альбом заняў першае месца ў чартах пяці краінаў, у тым ліку роднай для гурта Швэцыі, і ўвайшоў у топ-40 многіх чартаў па ўсім сьвеце[73] (гл. таксама Сьпіс рок- і мэтал-альбомаў № 1 у Вялікабрытаніі ў 2022 годзе).
У Злучаных Штатах Impera дэбютаваў на другім месцы ў чарце «Billboard 200», саступіўшы 7220 Lil Durkʼs, прадаўшы 70 000 асобнікаў за першы тыдзень, зь якіх 62 500 былі фізычнымі продажамі альбома. Гэта самы высокі альбом Ghost у чартах Штатаў, які абагнаў Prequelle на трэцім месцы, а таксама зрабіў самы вялікі тыдзень продажаў фізычных альбомаў 2022 году ў Штатах[74]. Ён таксама заняў другое месца ў чартах Вялікабрытаніі, стаўшы самым высокім альбомам Ghost у чартах, саступіўшы альбому Rex Orange County Who Cares?[75].
Remove ads
Водгукі
Прафэсійныя рэйтынгі
Impera атрымаў прызнаньне крытыкаў. У Metacritic, які прысвойвае нармалізаваны рэйтынг з 100 балаў рэцэнзіям асноўных выданьняў, альбом атрымаў сярэдні бал 84, што паказвае на «ўсеагульнае прызнаньне», заснаванае на 8 рэцэнзіях[77].
Том Юрэк з AllMusic пазытыўна паставіўся да альбома, заявіўшы[34]:
Impera — гэта самае бессаромнае практыкаваньне ў шчасьлівым поп / рок-бляску, якое Ghost выпусьціў на сёньняшні дзень; гэта стварае вытанчаны фронт у іх уласных пошуках глябальнага рок-панаваньня.
Дом Лоўсан з Blabbermouth.net назваў альбом «самым відовішчным і напоўненым гэві-мэтал альбомам за апошні час»[79]. Паводле Марка Бомонта з Classic Rock, «Ghost замяняюць сярэднявечных дэманаў на сучасныя аналягі…» і параўнаў альбом з American Idiot Green Day[80].
Манус Хопкінс з Exclaim! назвалі альбом «больш тэматычна цікавым і больш складаным у музычным пляне, чым ягоны папярэднік», але менш пазытыўна аднесьліся да адыходу гурта ад тэм пакланеньня Дʼяблу й больш злога вобразу[81]. Джэймз Хікі з Kerrang! заявіў, што «Impera зьяўляецца адным з найлепшых у Ghost і, несумненна, падштурхне іх яшчэ бліжэй да нябесных вышынь»[82]. Паводле Дэйва Эвэрлі з Metal Hammer,
Ghost ператварыліся ў клясыку сучаснага мэталу з сэрцам арэна-рока. Усе найлепшыя мэлёдыі ня ў Д’ябла. Яны ў Табіяса Форге.
— Дэйв Эвэрлі, Metal Hammer[30]
Джордан Блюм з Metal Injection лічыць[83], што альбом быў
крыху больш даступным і лёгкім у параўнаньні зь іх першымі двума ці трыма альбомамі — у большасьці выпадкаў аддаючы перавагу прыветнаму року перад дзіўным мэталам, — але гэта наўрад ці недахоп, улічваючы, наколькі ён адзіны й захапляльны.
Metal Sucks параўналі альбом з Avatar і King Diamond і назвалі яго «тэатральным, кідкім і злым у самым даступным шляху»[84]. Джэймз Макмэхон з NME назваў дванаццаць трэкаў у альбоме «сапраўды цудоўнай поп-музыкай»[32]. Эдрыен Бэгран з PopMatters палічыў тэкст песьні «Twenties» занадта грубым і наблізіў песьню да ўзроўню мультфільма[29]. Аднак Бэгран высока ацаніў «разумныя рыфы й мэлёдыі» альбома й лічыць Impera тым, што «ўстанавіла іх [Ghost] як камэрцыйную гард-рокавую сілу»[29].
Самотнік «Call Me Little Sunshine» атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Найлепшае мэтал-выкананьне» на 65-й штогадовай цырымоніі ўручэньня прэміі «Грэмі», але прайграў «Degradation Rules» Озі Озбарна й Тоні Аёмі[85].
Remove ads
Удзельнікі запісу
Зьвесткі паводле сайту Discogs (Ghost (32) — Impera)[86].
Ghost
- Папа Эмэрытус IV (Papa Emeritus IV)
- Група Безыменных Упіраў (A Group of Nameless Ghouls)
Запрошаныя музыкі
- Фрэдрык Окесан — гітары[87]
- Хакс Нэтэрмальм — ударныя
- Мартын Хэдэрас — фартэпіяна, арган
- Альва Окесан — хор (8)
- Эльвіра Нэтэрмальм — хор (8)
- Інэс Ёхансан — хор (8)
- Літа Олюнд — хор (8)
- Міноў Форге — хор (8)
- Алівія Боман — хор (8)
- Ганна Мосьцен — хор (9, 12)
- Эстэрлівія — хор (9, 12)
- Іда Гратэ — хор (9, 12)
- Іда Ёхансан — хор (9, 12)
- Джэйд Эл — хор (9, 12)
- Ёхана Эрыксан Санмарк — хор (9, 12)
Іншае
- Кляс Олюнд — прадусаваньне
- Эндзі Ўольлес — зьвядзеньне
- Зьбігнеў Беляк — вокладка
- Тэд Джэнсэн — майстарынг
Remove ads
Чарты
Тыднёвыя чарты (2022)
Чарты на канец году (2022)
Узнагароды
Сэртыфікацыі
Сьпісы найлепшых твораў
Блакітным колерам абазначаныя сьпісы з альфабэтным сартаваньнем, зялёным — з сартаваньнем паводле датаў рэлізу, а жоўтым — сьпісы без сартаваньня. Сьпісы, у якіх паказанае месца намінанта, колерам не вылучаюцца. Сымбаль «✓» азначае, што намінант прысутнічае ў сьпісе, у якім няма разьмеркаваньня паводле месцаў.
Музычныя прэміі
Remove ads
Глядзіце таксама
- Skeletá — шосты студыйны альбом гурта
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads