Haggard

нямецкі сымфанічны мэтал-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Haggard
Remove ads

Haggard (па-беларуску: Хэ́гэд) — нямецкі сымфанічны мэталёвы музычны гурт, заснаваны ў 1989 року[1]. Група камбінуе клясычную і старадаўнюю музыку з дэз-дум-мэталам.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Haggard на «Global East Rock Festival»—2010 (Украіна)

Заснавальнікам гурту стаў вакаліст, гітарыст і кампазытар Асіс Насэры, які зьяўляецца аўтарам усяе музыкі і тэкстаў «Haggard». Напачатку «Haggard» іграў дэз-мэтал[2].

Пасьля выхаду першай дэма-стужкі «Introduction» (1992) гурт зьмяніў стыль музыкі на больш сымфанічныя мэлёдыі з клясычнымі інструмэнтамі ды фальклёрным. Дэбютны альбом «And Thou Shalt Trust… the Seer» 1997 року прадэманстраваў моцны ўплыў музыкі Рэнэсансу. Тэматыка песьняў адпаведна была рэлігійнай і містычнай.

У другім альбоме «Awaking the Centuries» (2000) працягваецца тэматыка эпохі Адраджэньня. Альбом прысьвечаны жыцьцю прадказальніка Настрадамуса. Ва ўводзінах выкарыстаная музыка Сяргея Рахманінава. Зь ім гурт двойчы гастраляваў па Мэксыцы. У гэты час склад гурту дасягнуў найбольшай колькасьці ў сваёй гісторыі — 21 музыка.

У 2004 выйшаў трэці альбом гурту «Eppur Si Muove» (па-італьянску: І ўсё-ткі яна круціцца), які апавядае біяграфію італійскага навукоўца Галілео Галілея, прысуджанага каталіцкай царквой да хатняга арышту па абвінавачаньні ў ерасі за падтрымку капэрнікавай тэорыі вярчэньня Зямлі вакол Сонца.

У 2008 року выйшаў чацьверты альбом гурту «Tales of Ithiria», у аснову якога пакладзеная фантастычная гісторыя. Дзеяньне адбываецца ў Сярэднявеччы ў выдуманай краіне Ітырыя. Гучаньне стала менш цяжкім, частка інструмэнтаў замененая сынтэзатарам.

19 красавіка 2010 гурт зладзіў першы выступ разам з сымфанічным аркестрам у баўгарскім месьце Плоўдыў.

У цяперашні час гурт працуе над пятым альбомам, тэмай якога будуць казкі братоў Грым.

Remove ads

Дыскаграфія

Thumb
Haggard на ProgPower UK Festival—2007 (Вялікабрытанія)

Дэма-запісы

  • «Introduction» (1992)
  • «Progressive» (1994)
  • «Once… Upon a December’s Dawn» (1995)

Студыйныя альбомы

Больш інфармацыі Рок, Назва ...

Жывыя запісы

  • «Awaking the Gods: Live in Mexico» (2001)

DVD і відэа

  • «In a Pale Moon’s Shadow» (1998)
  • «Awaking the Gods: Live in Mexico» (DVD/VHS) (2001)
Remove ads

Склад

Цяперашні склад

Былыя ўдзельнікі

  • Флярыян Бартль — габой, ангельскі ражок
  • Джудыт Маршал — скрыпка
  • Фіфі Фурман — тэнар, бас
  • Даратэя Зялінскі — скрыпка
  • Марк Пэндры — клярнэт
  • Сасэма — сьпеў
  • Габі Кос — сьпеў сапрана
  • Робэрт фон Грэдынг — клярнэт
  • Крыстаф фон Застраў — флейта
  • Дані Клюп — гітара
  • Катрын Пэхляф — арфа
  • Карын Бодэмюльлер — сьпеў
  • Флярыян Шнэльлінгер — пэркусія
  • Эндзі Нэд — бас-гітара
  • Робін Фішэр — бас-гітара
  • Эндзі Гэмбэргер — сьпеў
  • Кэтрын Герц — віялянчэль
  • Андрэас Пэшке — флейта
  • Мануэля Кральлер — сьпеў сапрана
  • Сузана Элерс — сьпеў сапрана
  • Вераніка Крамгэльлер — сьпеў сапрана
  • Джонатан Ўайнот — гітара
  • Міхаэль Штапф — скрыпка
  • Андрэас Фухс — валторна, пэркусія, ударная ўстаноўка
  • Лінда Антанэцьці — габой
  • Штэфі Герц — альт
  • Патрыцыя Круг — віялянчэль
  • Люз Марсэн — ударныя, пэркусія
  • Міхаэль Шум — пэркусія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads