Meine Welt (самотнік)

чатырнаццаты самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана (2024) From Wikipedia, the free encyclopedia

Meine Welt (самотнік)
Remove ads

«Meine Welt»[a] (зь ням. — «Мой сьвет»[6]) — чатырнаццаты самотнік у сольнай кар’еры фронтмэна нямецкага гурта Rammstein Тыля Ліндэмана[7]. Рэліз самотніка адбыўся 20 сьнежня 2024 году[8] на нямецкім лэйбле Out of Line Music[9]. Кампазытарам і прадусарам песьні выступіў Нікалас Робэрт Людвіг[5].

Хуткія факты Самотнік Till Lindemann, Выдадзены ...

Пакуль невядома, ці «Meine Welt» ёсьць самастойным самотнікам альбо самотнікам да альбома[10]. Словы на вокладцы («Kill Till»), можна зразумець як даніну павагі фільму Квэнтына Тарантына Забіць Біла, і як рэфэрэнс да тэндэнцыяў актывістаў адмяніць музы́ку[11].

Назва самотніка стала назвай будучага аднайменнага канцэртнага тура Ліндэмана[12][13], які пройдзе ў 2025 годзе[14]. «Meine Welt» была ўключаная часопісам Revolver у сьпіс «6 best new songs right now: 12/20/24» («6 найлепшых новых песьняў цяпер: 20 сьнежня 2024»)[15].

«Meine Welt» была ўключаная ў сьпіс «Aktuelle Bullets» у катэгорыі самотнікаў Нямецкіх Альтэрнатыўных Чартаў (Deutsche Alternative Charts)[16].

Remove ads

Гісторыя

Празь некалькі месяцаў пасьля завяршэньня стадыённана канцэртнага тура Rammstein і фэстывальнага тура Ліндэмана, быў абвешчаны новы эўрапейскі аднайменны тур музыкі[17][18][19]. Ён павінен пачацца 29 кастрычніка 2025, у Ляйпцыге, і скончыцца 16 сьнежня таго ж году ў Штутгарце[18][19]. Празь некалькі дзён пасьля абвяшчэньня тура, 29 лістапада 2024 году, у базе зьвестак GEMA зьявілася інфармацыя пра новую песьню музыкі — «Meine Welt»[5].

Зьвесткі пра выхад самотніка зьявіліся ў сетцы ў неафіцыйнай суполцы мэксыканскіх фанатаў Rammstein у Facebook 5 сьнежня 2024 году[20], за 15 дзён да афіцыйнага рэлізу песьні.

18 сьнежня (за два дні да рэлізу) ў Instagram музыкі зьявіўся тызер самотніка, у якім быў паказаны чалавечы эмбрыён на пустым чорным фоне[21] й назва самотніка з надпісам «Soon» (з анг. — «хутка»)[22].

19 сьнежня быў апублікаваны другі тызер самотніка, які зьмяшчаў надпіс «tomorrow» («заўтра») і надпіс «КИЛЛ ТИЛЛ» кірыліцай[23] (трансьлітарацыя ангельскага «KILL TILL», літ. «забей Тыля»)[24], што адсылала да футболкі, у якую апрануўся Тыль[25] у адказ на плякат, які выкарыстоўваўся падчас абвінавачваньняў музыкі ў згвалтаваньні ў 2023 годзе[26]; Ліндэман быў прызваны невінаватым Бэрлінскай пракуратурай[27].

Рэліз самотніка адбыўся 20 сьнежня 2024 году на ўсіх стрымінгавых пляцоўках і ў фарматах вінілавых пласьцінак і CD[9][28].

20 лютага 2025 году лічбавы аднатрэкавы самотнік быў заменены новым двухтрэкавым[4]. Другой кампазыцыяй стаў рэмікс «Meine Welt (Megabot Remix feat. Zacky Vengeance)», анансаваны 19 лютага[29].

Remove ads

Тэма

Тэкст песьні можа адсылаць да абвінавачваньняў музыкі ў сэксуальным гвалце ў 2023 годзе. Лірычны герой песьні паказвае сябе як ізгоя: «Niemand weiß, wie es ist, wenn die Nacht so endlos ist/Einzig Freund die Einsamkeit, Dunkelheit» («Аніхто ня ведае, што ёсьць бясконцая ноч/Адзіны сябар — адзінота, цемра»)[11].

Лірычны герой прапануе слухачу ўвайсьці ў ягоны сьвет, пабачыць усё ягонымі вачыма: «Ich zeig’ dir meine Welt/Ein Ort für verirrte Seelen» («Я пакажу табе свой сьвет/Месца для страчаных душ»)[11].

Remove ads

Даступныя выданьні

Ніжэй прыведзены сьпіс выданьняў «Meine Welt». Лічбавыя выданьні сталі даступныя 20 сьнежня 2024 году (вэрсія з рэміксам — 20 лютага 2025). Фізычная прадукцыя стала даступная 28 сакавіка 2025 году (13 лютага лэйбл Out of Line Music паведаміў, што дата рэлізу фізычных выданьняў перанесеная з 14 сакавіка на 28 праз «тэхнічныя прычыны»[30]), аднак перадзаказ быў даступны ўжо 20 сьнежня[31][32].

Лічбавыя фарматы

Фізычныя фарматы

Даступныя вінілавыя пласьцінкі й кампакт-дыскі, у прыватнасьці[35]:

  • Лімітаваы фан-пакет зь лімітаваным 7-цалевым фотавінілам, лімітаваным празрыстым CD, футболкай, баваўняным шопэрам, паштоўкай і вінілавай налепкай; (Limited Fan Bundle with limited 7” picture vinyl, limited transparent CD, t-shirt, cotton bag, postcard & vinyl sticker);
  • Лімітаваны 7-цалевы фотавініл і звычайны 7-цалевы вініл (Limited 7” picture vinyl & regular 7” vinyl);
  • Лімітаваны празрысты кампакт-дыск і звычайны кампакт дыск (Limited transparent CD & regular CD).

Сьпіс кампазыцыяў

Больш інфармацыі №, Назва ...

Лічбавае спампаваньне, стрымінг

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads