Till Lindemann

мэталёвы гурт Тыля Ліндэмана From Wikipedia, the free encyclopedia

Till Lindemann
Remove ads

Till Lindemann (зь ням. — «Тыль Ліндэман») NDH- індастрыял-мэтал-гурт, які быў створаны нямецкім музыкай і фронтмэнам гурта Rammstein Тылем Ліндэманам, як працяг супэргурта Lindemann, які скончыў існаваньне у 2020 годзе.

Хуткія факты Гады, Месца ўтварэньня ...

У 2021 годзе быў выдадзены чацьвёрты самотнік праекту — «Ich hasse Kinder».

3 і 17 лістапада 2023 году Тыль Ліндэмар выпусьціў свой дэбютны альбом Zunge і некалькі самотнікаў да яго.

Па стварэньні гурта Ліндэман правёў чатыры канцэртныя туры ў Расеі, Эўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках, а таксама ў Ізраілі й ААЭ. Яшчэ два туры пройдуць у Эўропе ў 2025 годзе.

Remove ads

Гісторыя

Утварэньне гурта (2020)

У 2020 годзе, пасьля канца калябарацыі Пэтэра Тэгтгрэна й Ліндэмана, гурт Lindemann быў рэарганізаваны ў сольны праект Тыля пад назвай «Till Lindemann» зь іншым складам[1][2][3].

«Ich hasse Kinder» (2021)

1 чэрвеня 2021 году, у Дзень аховы дзяцей, быў выдадзены самотнік «Ich hasse Kinder»[4]. Тады ж быў выдадзены відэакліп да самотніка, дзеяньні якога разгортваюцца ў 1989 годзе ў савецкай Маскве. Відэа зьнятае ў стылі позьняга СССР і ўтрымлівае шматлікія сцэны гвалту.

Zunge (2023)

8 верасьня 2023 быў выпушчаны самотнік «Zunge»[5][6], тагды ж быў анансаваны альбом. 6 верасьня 2023 году на афіцыйным ютуб-канале гурта зьявілася новае відэа (кліп да «Zunge»), прэм’ера якога адбылася а 8 верасьня 2023 году ў 16:00 па Менску[7][8]. 29 верасьня выйшаў трайны самотнік «NSL» з трыма самотнікамі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker»[9][10][11].

23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. Zunge § Даступныя выданьні).

27 кастрычніка выйшаў пяты самотнік з альбома — «Sport frei»[12][13]. і было абвешчана пра перанос рэлізу фізычных выданьняў альбома з 3 на 17 лістапада для кампакт-дыскаў і Fanbox і на 1 сьнежня для вінілавых пласьцінак. Для стрымінгавых плятформаў дата рэлізу не зьмянілася. Трэсліст альбома стаў вядомы 2 лістапада 2023.

3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах стаў даступны дэбютны студыйны альбом гурта Zunge[14][15][16]. На фізычных выданьнях альбом будзе даступны 17 лістапада для CD і Fanbox, 1 сьнежня для вініла.

«Entre dos tierras» (2023)

«Entre dos tierras» — 14-ты самотнік у дыскаграфіі праекту. Песьня ёсьць кавэрам на аднайменны самотнік гурта Héroes del Silencio. «Entre dos tierras» выйшла 25 сьнежня 2023 году[17][18][19].

Тыль Ліндэман дэбютаваў з самотнікам на канцэртах у Мэксыцы ў рамках свайго канцэртнага тура ў канцы 2023 — пачатку 2024 году (31 сьнежня 2023, 1 і 4 студзеня 2024)[20].

«Übers Meer (Radio Edit)» (2024)

8 сакавіка 2024 году ў Instagram-акаўнце Эрдынка Атылы (мэнэджара турэцкага дыджэя Бурака Етэра) зьявілася фота з Тылем Ліндэманам і подпісам: «Neues Lied unterwegs», зь ням. — «Новая песьня ў дарозе»[21][22].

1 траўня 2024 стала вядома, што Тыль Ліндэман сумесна з Буракам Етэрам запіша новы трэк.

3 траўня на стрымінгавых плятформах выйшаў рэмікс песьні «Übers Meer» з альбому Zunge[23][24].

«Meine Welt» (2024)

29 лістапада 2024 году ў базе зьвестак Gema зьявілася інфармацыя пра новую песьню музыкі — «Meine Welt» (назва супадае з назвай другога тура 2025 году).

«Meine Welt» была выдадзеная 20 сьнежня 2024 году. Кампазытарам песьні выступіў Нікалас Робэрт Людвіг[25].

Пакуль невядома, ці «Meine Welt» ёсьць самастойным самотнікам альбо самотнікам да альбома[26]. Словы на вокладцы («Kill Till»), можна зразумець як даніну павагі фільму Квэнтына Тарантына Забіць Біла, і як рэфэрэнс да тэндэнцыяў актывістаў адмяніць музы́ку[27].

Remove ads

Канцэртныя туры

З пачатку сольнай кар’еры Тыль Лінднэман правёў чатыры канцэртныя туры: тур з выступамі ў Расеі, Tour 2023, Mexico Shows 2023/2024 і Tour 2024 (Ich hasse Kinder тур быў скасаваны). У 2025 годзе будуць праведзеныя два новыя туры — фэстывальны паўночнаамэрыканскі й тур «Meine Welt».

Till Lindemann Tour 2023 (2023—2024)

Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[28].

У пачатку 2022 году Тыль Ліндэман абвясьціў аб пачатку канцэртнага тура пад з новым складам: Джэс Пэйдж (гітара), Эмілі Рувідзіч (гітара), Эйсі Слэйд (бас) і Джо Летц (ударныя)[29]. Даты будучага тура былі абвешчаныя, але пазьней яны былі адкладзены з-за пандэміі COVID-19[30][31]. 29 кастрычніка было абвешчана, што ўвесь тур будзе адкладзены на год, за выключэньнем Расеі, дзе тур быў скасаваны[32]. 14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год.

З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.

Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.

Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.

 Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана

У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[33][34].

Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны.

17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[35].

Tour 2024

23 траўня 2024 году быў абвешчаны новы паўночнаамэрыканскі тур музыкі, які пачаўся 17 верасьня году й скончыўся 20 кастрычніка[36]. Большасьць канцэртаў была праведзеная ў ЗША, яшчэ два канцэрты — у Канадзе й Бразыліі.

Festival Tour (2025)

Летам 2025 году будзе праведзены фэстывальны тур, пасьля якога, восеньню, музыка адправіцца ў тур «Meine Welt»[37]. Канцэрты пройдуць у наступных краінах: Фінляндыя, Бэльгія, Гішпанія, Партугалія, Нямеччына, Італія, Чэхія[38].

Meine Welt (2025—…)

11 лістапада 2024 году Тыль Ліндэман анансаваў новы тур на 2025 год — «Meine Welt Tour 2025» (зь ням. — «Тур „Мой сьвет“ 2025»)[37].

Remove ads

Дыскаграфія

З пачатку кар’еры ў 2020 годзе Till Lindemann выпусьціў 14 самотнікаў. У 2023 годзе адбыўся рэліз дэбютнага альбома праекту Zunge[39] («Язык»).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads