SDSS J102915+172927

From Wikipedia, the free encyclopedia

SDSS J102915+172927
Remove ads

SDSS J102915+172927 ці зорка Кафо — зорка 2-га пакаленьня ў галяктычным гало, бачная ў сузор’і Льва. Узрост зоркі складае каля 13 мільярдаў гадоў, што робіць яе адной з найстарэйшых зорак у Сусьвеце[1]. Зорка была адкрытая групай эўрапейскіх астраномаў на чале з Элізабэтай Кафо і апісаная ў часопісе «Nature» 1 верасьня 2011.

Хуткія факты Гісторыя дасьледаваньня, Адкрывальнік ...

Гэта маленькая (меней за 0,8 масы Сонца)[2] зорка, якая на 99,99993% складаецца з вадароду і гелю[3]; на долю вугляроду, азоту, і тлену даводзіцца 0.00007%; літ цалкам адсутнічае. Паколькі вуглятвор і тлен ствараюць тонкаструктурны ахаладжальны мэханізм, неабходны для фармаваньня зорак малой масы, паводле сучаснае тэорыі зорка Кафо павінна была б знаходзіцца толькі ў выглядзе газавага воблака[4].

Паводле тэарэтычных разьлікаў і назіраньняў было прынята, што фармаваньне зорак малой масы ў міжзорным асяродзьдзі патрабуе ўзроўню мэталічнасьці паміж 1,5×10−8 і 1,5×10−6[5]. У момант адкрыцьця зорка Кафо мела найменшую вядомую дагэтуль мэталічнасьць[6]: меней за 6,9×10−7[5].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads