Secular Haze
самотнік швэдзкага гурта Ghost (2012) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Secular Haze» ([ˈsɛkjələ heɪz], з анг. — «Сьвецкая смуга», «Сьвецкая няяснасьць розуму»[5]) — другі[6] самотнік швэдзкага рок- і мэтал-гурта Ghost, які быў выдадзены як лід-самотнік да іхнага альбома Infestissumam.
Жанры песьні апісваюцца як псыхадэлічны рок[7], прагрэсіўны рок, гард-рок[6][8], гэві-мэтал[6][8], альтэрнатыўны рок[9], інды-рок[9], поп-рок[9], дум-мэтал[8].
Remove ads
Прасоўваньне і рэліз
Самотнік быў выдадзены ў выглядзе бясплатнага спампаваньня на сайце secularhaze.com[6]. Сайт быў створаны гуртом 14 сьнежня 2012 году. Ён утрымліваў гукавы кліп новай песьні Ghost без вакалу. На старонцы быў намаляваны гадзіньнік, які цікаў адваротны бок, і пяць сьвечак, кожная зь якіх прайгравала адзін з элемэнтаў новай песьні, калі карыстальнік наводзіў на яе курсор мышы[10]. На наступны дзень гурт выклаў новую песьню пад назвай «Secular Haze» на свой афіцыйны канал на YouTube. Пазьней у той жа дзень гурт даў спэцыяльны канцэрт у сваім родным месьце Лінчэпінг, Швэцыя, выканаўшы ўвесь альбом Opus Eponymous, а таксама «Secular Haze» і кавэр на «Iʼm a Marionette». Перад выкананьнем «Secular Haze» Папа Эмэрытус I, вакаліст гурта, зьнік са сцэны, і на яго месца прыйшоў Папа Эмэрытус II. Пасьля гэтага канцэрта сайт secularhaze.com быў абноўлены, на ім зьявілася шостая сьвечка, якая зьмяшчала вакальную дарожку песьні «Secular Haze». Праз чатыры дні гурт абвясьціў назву свайго другога альбома, Infestissumam, разам з вэб-старонкай infestissumam.com, на якой быў прадстаўлены трэк-ліст альбома[11].
«Secular Haze» стаў першым самотнікам альбома, які быў бясплатна загружаны ў лічбавым выглядзе для прыхільнікаў, якія падпісаліся на рассылку гурта 15 сьнежня 2012 году[12]. Пазьней была выдадзеная абмежаваная партыя 10-цалевых вінілавых пласьцінак з самотнікам. Выбіраючы «Secular Haze» у якасьці першага самотніка, Безназоўны Ўпір сказаў: «Мы хацелі прадставіць песьню з новай пласьцінкі, якая як бы была сама па сабе, але не занадта далёка адыходзіла ад першай пласьцінкі»[13]. B-бок самотніка — кавэр на песьню ABBA «Iʼm a Marionette», у стварэньні якога прыняў удзел Дэйв Грол з Nirvana і Foo Fighters на ўдарных[14]. Супрацоўніцтва адбылося, калі перад паездкай у Нэшвіл для запісу альбома Ghost запісалі некалькі кавэраў і абмяркоўвалі, ці варта дадаваць іх да альбома[15][16]: «…мы былі на фэстывалі ў Эўропе, там выступалі Foo Fighters, і мы ведалі, што Дэйв фанатам, і [калі мы зь ім пагаварылі] пасьля некалькіх поціскаў рукі й сьмеху, мы сказалі: „Добра, значыць, табе спадабаўся гурт? Дык ты хочаш што-небудзь зрабіць?“ Ён сказаў „так“, і празь месяц мы ўжо былі ў ягонай студыі ў Лос-Анджэлесе»[15][16]. «Iʼm a Marionette» была ўключаная ў дэлюксавае й японскае выданьні Infestissumam. Яна й іншы матэрыял, запісаны з Гролам, былі таксама выпушчаныя на міні-альбоме If You Have Ghost, які таксама ўключае жывое выкананьне песьні.
Гурт Tub Ring зрабіў кавэр на «Secular Haze». на сваім альбоме 2017 году A Choice of Catastrophes.
Гісторыя рэлізу «Secular Haze»
Remove ads
Тэма і стыль песьні
«Secular Haze» працягвае асноўную тэму альбома — прысутнасьць Д’ябла[18] — й апісвае боскую існасьць, якая назірае за падзеньнем чалавецтва; гэтая існасьць нясе сьвет (whom bringeth light), што адсылае да Люцыфэра[19]:
|
Песьня павінна была ствараць адчуваньне замярзаньня да сьмерці, знаходжаньня ў штормавым моры[20]. У лірыцы ідзе гаворка пра прысутнасьць сілы, якая прызнаная злом, пра прыкметы таго, што «мы рухаемся да больш цёмнай будучыні»[20].
Remove ads
Відэакліп
Ghost запісалі сваё першае музычнае відэа на песьню «Secular Haze» у Лінчэпінгу з рэжысэрам Амірам Чамдынам[21]. Кліп быў выкладзены на афіцыйным канале гурта на YouTube 19 лютага 2013 году. У кліпе паказаны выступ гурта на сцэне, які нагадвае тэлевізійнае шоў 1970-х гадоў.
Сьпіс кампазыцыяў
Заўвагі
- Пераклад: «…Хваля забыцьця чалавецтва / Зьвернутая да боскага, які нясе сьвятло / Няхай будзе ноч…».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads