Unia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Unia — беларускі фольк-рок гурт, заснаваны ўлетку 2006 року ў Менску.
Remove ads
Гісторыя
Першы склад гурту налічваў 9 асобаў. У канцы кастрычніку 2006 року было запісанае першае дэма, якое музыкі прэзэнтавалі на радыё «Сталіца». Музыка гурту была даволі лёгкаю.
З 2007 року гурт пачаў выступаць у менскіх клюбах, у лютыму адбыўся дэбют у гіт-парадзе «Тузін гітоў», хоць пасьля першага ж туру песьня «Свахначка» вылецела з гіт-параду. Неўзабаве гурт пакінула скрыпачка, затое зьявіўся дудар. Каманда ўзяла удзел у фэсьце «Фолк-безумие» ў Менску ды выступіла на беларускай тэлевізыі (у праграме «Музыкальный плей-офф»), пасьля чаго здабыла ўхвальныя водгукі крытыкаў. Замест двух вакалістаў зьявіўся новы франтмэн.
У чэрвені гурт прайшоў адбор на «Басовішча’2007», на якім заняў трэцяе месца. У кастрычніку 2007 року запрацавала афіцыйная бачына гурту www.unia.na.by. Неўзабаве адбылася чарговая зьмена вакаліста. Пазьней гурт перамог на студэнцкім фэсьце «Такие пряники». У канцы 2007 гурт узяўся за запіс дэбютнага альбому.
На Раство 2008 року гурт правёў акустычны канцэрт у жывым этэры Беларускага нацыянальнага радыё. У траўні 2008 року быў прэзэнтаваны дэбютны альбом «Долам».
У 2009 року гурт узяў удзел у фэсьце «Підкамінь-2009»(uk). На пятым фэсьце беларускай музыкі «Амбасовішча» «Unia» заняла трэцяе месца[1].
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
Складанкі
- 2008 — НезалежныЯ (песьня «Хлопец пашаньку пахае»)
- 2008 — Livesound: made in Belarus (песьня «Крынічанька»)
Літаратура
- Д.П. «UNIA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 311. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads