VVVVVV
кампутарная гульня 2010 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
VVVVVV — кампутарная гульня ў жанры плятформэр, распрацаваная і выдадзеная Тэры Кевэнэгам (Terry Cavanagh) для Windows і Mac OS у студзені 2010 году[1]. Вэрсія для Linux распрацоўвалася раней, але праз тэхнічныя складанасьці распрацоўка была прыпыненая.
У VVVVVV гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які згубіўся ў альтэрнатыўным вымярэньні ў пошуку зьніклых чальцоў каманды свайго касьмічнага карабля. Замест выкананьня прыжкоў гулец здольны кантраляваць кірунак гравітацыі, дазваляючы капітану Вірыдыяну пераскокваць паміж падлогай і стольлю ў межах узроўню.
На графічны стыль VVVVVV моцна паўплываў Commodore 64; таксама гульнявы саўндтрэк складаецца цалкам з чыпцюн-музыкі, створанай Магнусам Полсанам пад назвай PPPPPP.
Remove ads
Сюжэт
Гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які напрыканцы VVVVVV павінен эвакуяваць свой карабель разам са сваёй камандай у той час, калі на касьмічнае судна пачынае ўзьдзейнічаць «прасторавая інтэрфэрэнцыя» (анг. dimensional interference). Каманда ўцякае праз тэлепорт; аднак капітан знаходзіць сябе аддзеленым ад каманды, якая перамясьцілася ў іншы канец тэлепортэра. Па вяртаньні на карабель капітан заўважае, што судна трапіла ў альтэрнатыўнае вымярэньне (вымярэньне VVVVVV) і што яго каманда расьцярушылася па ўсёй прасторы гульнявога сьвету. Мэтай гульца, у ролі капітана Вірыдыяна, зьяўляецца выратаваньне зьніклых чальцоў каманды і выяўленьне прычыны прасторавай інтэрфэрэнцыі.
Геймплэй

У адрозьненьне ад многіх плятформавых гульняў у VVVVVV гулец ня здольны скакаць. Замест гэтага, стоячы на паверхні, ён зьмяняе кірунак дзеяньня гравітацыі, спрычыняючы капітана падаць уверх альбо далоўку[4]. Гулец выкарыстоўвае гэты спосаб паўсюль, мінаючы шматлікія небясьпекі ў форме чырвоных дзідаў і рухомых ворагаў. Пазьнейшыя лякацыі прадстаўляюць новыя спосабы кантраляваньня скажоным вымярэньнем: рухальныя плятформы альбо памяшканьні, якія па датыканьні да краю гульнявога экрану пераносяць гульнявога пэрсанажа ў супрацьлеглы бок памяшканьня. VVVVVV складаецца з шасьці асноўных узроўняў, якія знаходзяцца ў межах больш вялікага гульнявога сьвету[5]. Праз высокі ўзровень складанасьці гульня зьмяшчае шмат кантрольных пунктаў, да якіх пасьля сьмерці вяртаецца гульнявы пэрсанаж[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads