Іван Ахрэмчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Во́сіпавіч Ахрэ́мчык (16 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1903 — 9 сакавіка 1971) — беларускі мастак. Народны мастак БССР (1949). Прафэсар (1964).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Ягонымі выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, Канстантын Істомін, Аляксандар Шаўчэнка. Сябра Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў (1927—1930). Ад 1931 заняўся выкладаньнем, прыйшоў працаваць загадчыкам катэдры жывапісу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1963 годзе. У Вялікую Айчынную вайну супрацоўнічаў з выданьнем ЦК КП(б)Б «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943—1944). Працаваў у жанры станковага і манумэнтальнага жывапісу. Аўтар шэрагу партрэтаў, тэматычных карцін ды пэйзажаў.
Разам з Ісакам Давідовічам у 1955 стварыў пляфон «Дружба народаў» у фае тэатра юнага гледача, роспіс ў фае опэрнага тэатру і пано «Беларускія народныя майстры» ў канфэрэнц-зале Беларускага таварыства сяброўства з замежнымі краінамі (Беларускага таварыства культурнага зьвязу ў Менску).
Найбольш вядомымі творамі станковага жывапісу Ахрэмчыка зьяўляецца карціна «Абарона Брэсцкай крэпасьці», якая захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, і партрэт народнага артыста СССР Г. Глебава.
Дэпутат Вярхоўнага савету БССР у 1947—1959 гг. Ягоным іменем названая ўстанова «Рэспубліканская гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка». У гэтай школе два кірункі: музыка і выяўленчае мастацтва. Большасьць карцін мастака знаходзяцца менавіта тут. У Менску на доме, дзе ён жыў, усталяваная мэмарыяльная дошка[2].
Remove ads
Творы
- «Падпісаньне маніфэсту пра ўтварэньне БССР» (1929)[3]
- «Торф для Асінбуда» (1931)
- «Уступленьне Чырвонай Арміі ў Менск» (1934—1935 г., захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі)
- «Гідраторф Асінбуд» (1937)
- «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)
- «Твар ворага» (1942)
- «Паседжаньне ЦК КП(б) Беларусі 3 ліпеня 1941 г.» (1944)
- «Абаронцы Берасьцейскай крэпасьці» (1957—1958)
Партрэты
- «Мужчына ў жоўтай кашулі» (1928, Астраханская вобласьць, карцінная галерэя)
- Г. П. Глебава (1943[4])
- З. А. Васільевай (1943)
- «Партрэт дзяўчыны» (1947)
- У. І. Уладамірскага (1948)
- М. І. Дзянісава (1951)
- Е. А. Міровіча (1952)
- М. Б. Осіпавай (1959)
- «Партрэт калгасьніцы» (1961)
- Л. П. Александроўскай (1963)
- «За раялем» (партрэт дачкі, 1966)
- П. С. Пестрака (1968)
- С. Б. Баткоўскага (1971)
Пэйзажы
- «Сонечны дзень» (1952)
- «Каля сажалкі. Паланга» (1957)
- «Бэз квітнее» (1958)
- «Раніцай» (1963)
- «Квітнеючая вясна» (1963)
- «Летні пейзаж» (1965)
- «З акна майстэрні» (1971)
Творы манумэнтальнага жывапісу
- 2 пано для Усебел. выставы сельскай гаспадаркі і прамысловасьці (1930)
- Дэкаратыўны фрыз «Сьвята беларускага народу» для бел. павільёна Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве (1939)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads