Іван Цітавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Васільевіч Цітавец (нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 году) — беларускі літаратар, паэт-песеньнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёну Менскай вобласьці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасьць пачаў пасьля заканчэньня сямігодкі. Закончыў Маскоўскі індустрыяльна-пэдагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналягічны інстытут. Па адукацыі — інжынэр-мэханік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — пэдагогам. Жыве ў Менску.
Выдаў кнігі «Дзіўная старана» і «Сполохи», а таксама зборнік песень «Ёсць любоў у мяне…». Творы на яго вершы выконваюць народны хор імя Цітовіча, калектывы «Церніца», «Вербніца», «Бяседа», ансамбль «Сьвята»[1]. Шэраг песень на вершы Івана Цітаўца напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads