Ігнацы Ян Падэрэўскі
польскі піяніст, кампазытар, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, дыплямат. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацы Ян Падэрэўскі (па-польску: Ignacy Jan Paderewski; 6 18 лістапада 1860, сяло Курылоўка, Падольле — 29 чэрвеня 1941, Нью-Ёрк) — польскі піяніст, кампазытар, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, дыплямат. Са студзеня па сьнежань 1919 году займаў пасаду прэм’ер-міністру і міністру замежных спраў Польшчы. Аўтар фартэпіянных п’ес, песень на вершы А. Міцкевіча й А. Асныка, а таксама опэры «Манру» (1901). Падэрэўскі зрабіў баечную піяністычную кар’еру, хаця падчас вучобы ў Варшаўскім музычным інстытуце не выказваў аніякіх здольнасьцяў віртуоза.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Калі ўва ўзросьце 24 гадоў ён прыехаў у Вену да славутага фартэпіяннага пэдагога Тэадора Лешэціцкага, той паведаў яму: «Піяніста з Вас не атрымаецца. Запозна…» Аднак праз тры гады Падэрэўскі іграў у лепшых залях Эўропы, а праз сем гадоў — у Амэрыцы, дзе ён адразу й назаўжды зрабіўся кумірам публікі. Людзі гатовыя былі начамі стаяць ля чыгуначнага палатна, каб ўбачыць, як праяжджае ягоны цягнік. Кажуць, у эскімосаў быў нават гатунак бульбы, які называўся «Падэрэўскі».
І гэтую славу віртуоза — а таксама грошы, заробленыя мазольнаю гастрольную працаю, — ён скарыстаў, каб аднавіць незалежнасьць Польшчы. Яшчэ, калі яму было шэсьць гадоў, ён падлічыў, што ў 1910-м годзе будуць сьвяткавацца 500-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы, і пастанавіў, што пабудуе найпрыгажэйшы помнік у гонар гэтай падзеі. Тады ж ён вырашыў для сябе, што абавязкова стане прэм’ер-міністрам адноўленае Польшчы. Бліскучая кар’ера піяніста была толькі сродкам для ажыцьцяўленьня гэтых дзіцячых мараў.
Грунвальдзкі помнік (пазьней зруйнаваны празь нямецкіх фашыстаў) паўстаў 15 ліпеня 1910 году ў Кракаве. Гэта быў падарунак Падэрэўскага польскаму народу. На сьвяткаваньнях прысутнічалі 160 тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх земляў Рэчы Паспалітай. Кульмінацыяй урачыстасьцяў стала прамова Падэрэўскага: «Твор мастацтва, які мы бачыў, не паўстаў зь нянавісьці. Яго нарадзіла глыбокая любоў да Айчыны ня толькі ў ейнай колішняй велічы й цяперашней немачы, але й у ейнай яснай, моцнай будучыні; яго нарадзіла любоў і ўдзячнасьць да тых бітвы, а дзеля справы слушнай і добрай вынулі з ножан перамож-ную зброю».
Незалежная Польшча паўстала 11 лістападу 1918-га году, і гэты факт быў афіцыйна пацьверджаны праз падпісаньне Вэрсальскай мірнай дамовы. Аднак Падэрэўскі нядоўга пратрымаўся на пасадзе прэм’ер-міністру. Ягоная лібэральная палітыка, скіраваная на аднаўленьне правоў і свабод асобы, не знайшла падтрымкі ў шырокіх колах польскага народу. Моцна крытыкавалася ягоная ідэя фэдэральнага ўладкаваньня Польшчы.
Астатак жыцьця Падэрэўскі пражыў у Швайцарыі. У 1930-ыя гады ён быў нефармальным лідэрам польскай лібэральнай апазыцыі, пасьлядоўным ворагам нямецкага фашызму і санацыйнага рэжыму ў Польшчы. З пачаткам Другой сусьветнай вайны Падэрэўскі пераяжджае ў ЗША й узначальвае Польскую Нацыянальную Раду (эміграцыйны ўрад) у Лёндане. Падэрэўскі памёр падчас наведваньня Нью-Ёрку 29-га чэрвеня 1941-га году.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads