Аальст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́альст (нід. Aalst [aːlst], франц. Alost [alɔst]) — места й камуна ў Бэльгіі, у правінцыі Ўсходняя Фляндрыя. Камуна Аальст складаецца з уласна места й мястэчак Бардэгем, Эрэмбадэгем, Гейзегем, Хердэрсем, Хофстадэ, Мелдэрт, Морсел, Ніўверкеркен-Аальст. Разьмешчаны на рацэ Дандар.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Аальст згадваецца ў дакумэнтах IX стагодзьдзя як загарадная сядзіба абацтва Лоб. У сярэднія вякі ён меў вялікае стратэгічнае значэньне, знаходзячыся на пераправе праз Дандар і на дарозе Бруге — Кёльн. У XI стагодзьдзі места перайшло ад Брабанту да Фляндарскага графства. У сярэдзіне XII стагодзьдзя пачалося будаўніцтва ратушы, самай старой у Бэльгіі. Хоць у 1360 г. места моцна пацярпела ад пажару, неўзабаве яно быў адноўленае й пачало багацець дзякуючы разьвіцьцю ткацтва. У пэрыяд Нідэрляндзкай рэвалюцыі места моцна пацярпела. У ходзе Дэвалюцыйнай вайны Аальст быў узяты францускімі войскамі пад камандаваньнем маршала Цюрэна ў 1667 годзе й заставаўся пад францускай акупацыяй да 1706 году. Францускія ўлады садзейнічалі разьвіцьцю ткацкай прамысловасьці. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў XIX стагодзьдзі, выклікала ў Аалсьце шмат праблем і зрабіла яго адным з цэнтраў рабочага руху ў краіне. Герб Аальсту зьмяшчае колеры гэтага пэрыяду: белы й чырвоны.
Remove ads
Эканоміка
Асновай эканомікі Аальсту зьяўляецца вытворчасьць тэкстылю й машын для ягонае вытворчасьці, а таксама вырошчваньне хмеля й піваварства.
Месты-сябры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads