Аляксандар Галоўчынскі
(пам. 1617) ваявода амсьціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Галоўчынскі (каля 1570 — 12 траўня 1617) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (1604—1614), ваявода амсьціслаўскі (з 1614).
Трымаў Лідзкае староства (1602—1613) і Вількійскую дзяржаву (з 1616).
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Галоўчынскіх гербу «Лебедзь», сын Яраслава і ягонай жонкі з Хадкевічаў. Меў брата Канстантына.
Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай (Смаленскай кампаніі 1609), у мірных перамовах з маскоўскімі пасламі ў 1615. Перайшоў у каталіцтва[2].
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. У шлюбе меў сына Самуэля і дачку Ганну (? — 1643), жонку пісара вялікага літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads