Аляксандар Рыгоравіч Новік
беларускі футбаліст 1994 году нараджэньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Но́вік (нар. 15 кастрычніка 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, а юнаком апынуўся ў структуры менскага «Дынама». Гуляў у Другой лізе за фарм-клюб «Дынама-2». Пасьля сэзону 2012 году «Дынама-2» спыніла існаваньне, і Новік далучыўся да «Кобрыню». У 2014 годзе папоўніў склад першалігавай «Бярозы-2010», але не правёў за яе аніводнага матчу. У сакавіку 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў «Смаргоні», але не падышоў клюбу[2], і выніку сэзон 2015 году гуляў у камандзе «Колас-Меліяратар-Дружба».
У лютым 2016 году далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 10 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, згуляўшы ў першым тайме матчу супраць «Менску» (0:3) на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У першай палове сэзону 2016 году быў трывалым гульцом асновы берасьцейцаў, аднак 24 чэрвеня ў матчы супраць «Крумкачоў» (1:2) атрымаў траўму. Вярнуўся на поле празь месяц, але страціў месца ў асноўным складзе і пачаў выступаць пераважна за дубль. У студзені 2017 году праходзіў прагляд у менскім «Дынама», але беспасьпяхова[4]. Тады ж стала вядома, што Новік пакіне берасьцейскі клюб[5]. У лютым быў на праглядзе ў гарадзенскім «Нёмане», але не зацікавіў кіраўніцтва клюбу[6]. У сакавіку 2017 году стаў гульцом клюбу трэцяга дывізіёну Польшчы «Катвіцы» з Калабжэгу[7].
Улетку 2017 году, пакінуўшы «Катвіцу», праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане»[8], а пазьней некаторы час правёў у клайпедзкім «Атлянтасе»[9]. У кастрычніку 2017 году далучыўся да першалігавага «Слоніму-2017». У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клюб ня здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Найвышэйшай лізе. Пазьней беспасьпяхова праходзіў прагляд у «Гарадзеі», а ў сакавіку 2018 году стаў гульцом «Смаргоні». У ліпені 2018 году шляхі з смаргонцамі ў Новіка разышліся[10], бо ён накіраваўся на прагляд у жодзінскі «Тарпэда-БелАЗ», зь якім у выніку падпісаў кантракт[11]. У складзе новай каманды выступаў за дубль. У студзені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12].
Пасьля зыходу з жодзінскай каманды некаторы час праходзіў прагляд у «Слуцку», а пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», зь якой у сакавіку 2019 году склаў угоду[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, зь лета ўжо радзей зьяўляўся на полі. У студзені 2020 году пакінуў Бабруйск. У пачатку 2020 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», а па заканчэньні сэзону 2020 году пакінуў каманду.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads