Аляксандар Сямешка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Віктаравіч Сямешка (нар. 4 жніўня 1950 году) — беларускі дыплямат. Кандыдат хімічных навук.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Прэзыдэнт ...

Скончыў Новасыбірскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Расея). У 1972—1992 гадох працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. З 1992 году на кіраўнічых пасадах у дзяржаўнай адміністрацыі. У 1997—1999 гадох быў начальнікам упраўленыя экалягічнага й навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

6 кастрычніка 1999 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1], адстаўлены быў 15 кастрычніка 2005 году [2]. У 2006—2008 гадох быў начальнікам упраўленьня двухбаковых адносінаў зь дзяржавамі Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

14 жніўня 2008 году быў прызначаны амбасадарам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах [3], 22 студзеня 2010 году стаў дадаткова амбасадарам у Дзяржаве Катар і Каралеўстве Саудаўская Арабія па сумяшчальніцтве[4]. 15 красавіка 2011 стаў прызначаны таксама амбасадарам у Дзяржаве Кувэйт па сумяшчальніцтве[5], а 8 лістапада 2011 году[6] таксама ў Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве[7]. 22 красавіка 2013 году быў адстаўлены з усіх гэтых пасадаў[8].

У верасьні 2013 г. міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч (2010—2014) прызначыў яго на пасаду рэктара Прыватнага інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва (Менск), на якой той прабыў да 3 лістапада 2015 году[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads