Аляксандар Юрэвіч
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Юрэ́віч (нар. 8 жніўня 1979 году, Ліда) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец лідзкага футболу, гуляў за мясцовы клюб. У 2000 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У 2005 годзе выйграў чэмпіёнства з гарнякамі, быў капітанам салігорскага клюбу. У ліпені 2007 году перайшоў у львоўскія «Карпаты», але не замацаваўся там і ў лютым 2008 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ.
Доўгі час быў трывалым гульцом асноўнага складу барысаўскай каманды, выступаў на пазыцыі левага або правага абаронцы. Тройчы дапамог БАТЭ прайсьці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, 17 сьнежня 2009 году забіў гол у браму «Эвэртану», які дапамог барысаўчанам здабыць першую ў гісторыі гасьцявую перамогу ў групавых раўндах эўракубкаў (1:0). У сэзоне 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, саступаючы месца больш маладым гульцам.
У пачатку 2014 году перайшоў з БАТЭ ў салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» заняў месца асноўнага левага абаронцы і зноў стаў капітанам каманды. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сэзоне 2015 году саступіў капітанства Арцёму Старгародзкаму, але заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу. Звычайна гуляў левым абаронцам, але некаторы час выкарыстоваўся ў апорнай зоне. У лістападзе 2015 году зноў падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2016 году быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У сьнежні 2016 году новы галоўны трэнэр салігорскага клюбу Алег Кубараў абвесьціў, што Юрэвіч пакідае «Шахцёр»[6].
Міжнародная
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2006—2011 гадах — гулец нацыянальнай зборнай. Майстар спорту міжнароднай клясы.
Трэнэрская
Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёру»[7]. Спачатку працаваў у дублюючым складзе каманды, дзе дапамагаў Сяргею Нікіфарэнку. У ліпені 2017 году, пасьля прызначэньня галоўным трэнэрам «Шахцёра» Марэка Зуба, быў пераведзены ў асноўную каманду ў якасьці ягонага асыстэнта[8]. У студзені 2018 году зноў перайшоў на працу ў дубль[9]. У сьнежні 2019 году ачоліў зборную Беларусі (да 17 гадоў)[10]. Спачатку працаваў зь юнакамі 2004 году нараджэньня, пазьней 2005 і 2006 гадоў нараджэньня. Разам з апошнімі ў сакавіку 2023 году браў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
У красавіку 2023 года стаў новым галоўным трэнэрам берасьцейскага «Дынама» пасьля адстаўкі Ігара Крывушэнкі[11]. У верасьні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12].
Remove ads
Узнагароды
- Чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ: 2005, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі ў складзе «Шахцёру»: 2016
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі ў складзе «Шахцёру»: 2014, 2015
- Кубак Беларусі: 2004, 2010, 2014
- Супэркубак Беларусі: 2010, 2011
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату: 2004, 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2011
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads