Анатоль Вольны
беларускі драматург, паэт, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Во́льны (сапр. — Анатоль Іўсты́навіч Ажгірэ́й; 2 сьнежня 1902, ст. Пухавічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКВД) — беларускі паэт, празаік, журналіст, кінадраматург. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе[1].
Remove ads
Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1935).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 сьнежня 1902 у сям’і службоўца Іўстына Ажгірэя. Па заканчэньні пачатковай школы, у 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію. У 1920—1921 служыў добраахвотнікам у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баёх зь белапольскімі войскамі. Пасьля дэмабілізацыі працаваў у ЦК ЛКСМБ, рэдагаваў газэту «Юный пахарь» (з 1924 — «Малады араты»). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. У 1923 стаў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», першы рэдактар ейнага аднайменнага часопіса[2]. З 1928 — у «Полымі». З 1934 — сябар Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Менску па адрасе: вул. М. Горкага, д. 4, кв. 6. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Анатоля Вольнага прадугледжвалася «спальваць»[3]. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член контрарэвалюцыйнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 у турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 сьнежня 1957.
Remove ads
Творчасьць
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1920 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам), «Чарнакудрая радасьць» (1926), «Табе» (1927).
У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесьцяў «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газэта «Савецкая Беларусь»). «Зборнік фэльетонаў» (1927) і кніга гумарэсак і фэльетонаў «Суседзі» (1932) выйшлі пад псэўданімам «Алёша».
Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камэдыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932). Выступаў і як кінадраматург — паводле яго сцэнараў пастаўленыя фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), "Гатэль «Савой» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 г. выйшла кінааповесьць «Шасцідзясятая паралель».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads