Андраш Шэфэр

вугорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Андраш Шэфэр
Remove ads

Андраш Шэфэр (па-вугорску: András Schäfer; нар. 13 красавіка 1999 году) — вугорскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца нямецкага клюбу «Ўніён» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны. Мае нямецкае паходжаньне, бо як мяркуецца ягоныя продкі прыбылі ў Вугоршчыну з Баварыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Запачаткаваў кар’еру 1 красавіка 2017 году ў клюбе МТК у матчы айчыннага першынства супраць клюбу «Д’ірмат». Пазьней гуляў у Італіі і Славаччыне. 21 студзеня 2021 году прыяднаўся да нямецкага «Ўніёну». 7 траўня 2022 году адзначыўся першым голам у Бундэсьлізе ў выяздным матчы супраць «Фрайбургу». Сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай бэрлінцаў зь лікам 1:4.

У траўні 2023 году пасьля матчу супраць «Фрайбургу» атрымаў траўму[2][3]. 19 траўня 2023 года быў агучаны дыягназ, паводле якога выявілася, што гулец мае зламаную нагу[4][5]. 2 чэрвеня 2023 году Шэфэр быў пасьпяхова праапэраваны ў Будапэшце[6]. Гулец адзначаў, што праз гэтую траўму перажываў самы цяжкі час у сваёй кар’еры. 3 лістапада таго ж году зьявілася інфармацыя, што ягонае аднаўленьне пасьля траўмы ідзе лепш чым меркавалася, і гульца можна чакаць на полі ў найбліжэйшы час[7]. 25 лістапада згуляў матч супраць «Аўгсбургу»[8].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Вугоршчыны 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Турэччыны. Свой першы гол у складзе нацыянальнай дружыны ўлучыў 4 чэрвеня 2021 году ў матчы супраць зборнай Кіпру.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads