Антаніна Хатэнка
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антані́на Яўге́наўна Хатэ́нка (нар. 28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Ружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР, цяпер у Славаціцкім сельсавеце Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка, этнакультуроляг, журналістка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1963—1973 навучалася ў пружанскай школе-інтэрнаце[1] (цяпер — СШ №4), скончыла філялягічны факультэт БДУ (1973—1978). Працавала настаўніцай беларускай, расейскай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979—1981), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асьвета» (1982—1985), у «Белтэлерадыёкампаніі»[2].
З 2010 працуе вядучым спэцыялістам па этнаграфіі ААТ СП «Іўкон»[3][1].
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыве ў Менску.
Remove ads
Творчасьць
Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтарка кніг «Зьдзічэлае рэха вясны», «Зьніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусьвету», «Тры грацыі» й інш.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads