Антонію Албэрту Баштуш Пімпарэл

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антонію Албэрту Баштуш Пімпарэл
Remove ads

Анто́нію Албэ́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (па-партугальску: António Alberto Bastos Pimparel), таксама вядомы як Бэту (нар. 1 траўня 1982 году, Лісабон, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Бэту зьяўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынгу». Некалькі сэзонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і ня здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клюбу й на поле ў складзе «ільвоў» ня выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клюбе «Каза Пія», дзе гуляў адзін сэзон, знаходзячыся ў арэндзе.

У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бэту зайграць ня здолеў і яму зноўку прыйшлося зьмяніць клюб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клюбах у 2009 годзе Бэту перайшоў у склад «Порту». Сума трансфэру склала 750 тысячаў эўра.

У 2013 годзе Бэту паводле дамовы арэнды перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Сэвільля», каб замяніць у браме Дыега Лёпэса, які сышоў у мадрыдзкі «Рэал»[2]. Пасьля сканчэньня арэнднага пагадненьня сэвільцы выкупілі кантракт гульца.

Міжнародная

Бэту дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 году ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сэзону 2009—2010 гадоў Бэту быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Карлушам Кейрашам на чэмпіянат сьвету 2010 году ў якасьці аднаго з дублёраў Эдуарду.

Remove ads

Дасягненьні

«Спортынг»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002

«Порту»:

«ЧФР Клуж»:

«Брага»:

  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013

«Сэвільля»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads