Арэхі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́хі, або гарэхі — ядомыя плады гарэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны (цьвёрдай ці мяккай) і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі гарэх, каштаны, кедравыя гарэхі, ляшчына, мігдалы, мускатны гарэх , фісташкі, фундук. Смачны і высокакалярыйны харчовы прадукт. Ядры зьмяшчаюць шмат тлушчу (30—60 %), бялкоў (да 20 %), мінэральныя солі, вітаміны B, C, каратын. Сьпелыя ядры спажываюць у сьвежым выглядзе. У кулінарыі выкарыстоўваюць для прыгатаваньня салодкіх страваў (крэмы, торты, марозіва і г. д.), мучных і кандытарскіх вырабаў, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і іншых рэгіёнах, для прыгатаваньня соўсаў. Захоўваць належыць у цёмным прахалодным месцы. Зь некаторых гарэхаў (арахісу, валоскіх, кедравых) здабываюць каштоўныя алеі.

Remove ads
Пажыўная каштоўнасьць
Плод гарэхаў, як то мігдалаў, валоскага гарэха, фундука, пэкану, фісташкаў ды іншых, зьяўляецца канцэнтратам ўсіх неабходных элемэнтаў ежы. Іхнае ядро зьмяшчае да 70% і больш тлушчавай высокакалярыйнай алею, да 20% бялкоў, вугляводы (цукар, крухмал) і цэлы набор вітамінаў А, В, С, Р і іншыя. Наяўнасьць вітамінаў надае асаблівую каштоўнасьць плоду гарэхаў, забясьпечваючы іхнае лячэбнае значэньне ў барацьбе з сардэчнымі хваробамі, падвышаным ціскам крыві, захворваньнямі сьценкаў крывяносных судзінаў і іншых. Але штодня варта ўжываць ня больш за 30 грамаў гарэхаў[1]. Вядома , што 1 кг валоскіх гарэхаў дае больш за 8,5 тысячы калёрыяў і па каларыйнасьці ядра валоскага гарэха ў два разы перавышаюць пшанічны хлеб вышэйшага гатунку[2]. Бразыльскі гарэх зьяўляецца лепшай крыніца сэлену (антыаксіданта, які тармозіць працэсы старэньня). Трэба ўжываць ўсяго адзін ці два бразыльскія гарэхі на дзень, каб задаволіць содневую патрэбу ў сэлене[1].
Некалькі эпідэміялягічных дасьледаваньняў выявілі, што людзі, якія рэгулярна ўжываюць гарэхі зьяўляюцца менш схільнымі да каранарнай сардэчнай недастатковасьці[3]. Упершыню да гарэхаў зьвярнуліся як да абароны супраць гэтай хваробы ў 1993 годзе[4]. Пасьля шмат клінічных дасьледаваньняў выявілі, што спажываньне розных гарэхаў, у прыватнасьці такіх як мігдалы і валоскі гарэх, могуць зьнізіць узровень халестэрынавых канцэнтрацыяў. Таксама гарэхі могуць прадухіліць ці зьнізіць рызыку захворваньня на рак падстраўнікавай залозы[5].
Гатункі гарэхаў
Паводле якасьці гарэхі падзяляюць на гатункі: фундук і валоскія граэхі — на вышэйшыя, 1-й і 2-й; ляшчына — на 1-й і 2-й; мігдалы — на вышэйшы і 1-й. Арэхі вышэйшага і 1-га гатункаў павінны быць цэлымі, вызваленымі ад вонкавай абалонкі, сьпелымі, чыстымі, з раўнамернай афарбоўкай шкарлупіны. Ядра павінны быць пакрытыя лупінай розных адценьняў ад сьветла-карычневага да карычневага колеру, на зломе — ад белага да крэмавага, безь іншых пахаў і прысмакаў. У 2-га гатунку дапускаюцца гарэхі розных гатункаў, разнастайныя па форме, памерах і колеру.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads