Валант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валант, Валянт (Валенд) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Валанд або Валянд (Waland, Valand) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валіка, Валін, Гервала; германскія імёны Walica, Walin, Gerwala) паходзіць ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Валянтъ Черниковичъ (1528 год)[3]; Szczesny Waliendzicz (1558 год)[4]; per defunctum Stephanum Wołontowicz, parochum Srzednicensem… Wołontowicz (1675—1677 гады)[5]; Thomam Filium Christophori Wołanta (сьнежань 1706 году)[6]; Kazimierz Wałontowicz (1838 год)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Валянт Чарнікавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Валантовічы (Wałantowicz) — прыгонныя зь мястэчка Ерузалему (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads