Валейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валейка (Валіка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Валіка або Валейка (Walica, Waleicho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валін, Валант, Гервала; германскія імёны Walin, Waland, Gerwala) паходзіць ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Welke[3].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Валэйка (Wołejko, Wołłejko) і Валэйковіч (Wołejkowicz)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подданые… Амброжей Волейко (31 траўня 1593 году)[5]; въ томъ селе Видюнскахъ поступленыхъ волокъ… Якубъ Волейковичъ (13 студзеня 1594 году)[6]; poddani do tego folwarku… Marcin Wałeyko… Krzysztoph Wałeyko (4 сакавіка 1667 году)[7]; poddani do tego folwarku nalezący…. Augustyn Wołeyko… Krzysztoph Wołeyko (23 верасьня 1668 году)[8]; słuzba Meyzelow… Krzysztoph Waleyko przychozy (24 чэрвеня 1695 году)[9]; we wsi Stybirach… Maciey Wołeyko… we wsi Wiburach… Jakubowa Wałeykowa… Stanisław y Piotr Wałeykowie… Mikołay Wałeyko (23 красавіка 1698 году)[10]; Kazimierz Zyk z pasynkiem Dawidem […] Wałeyko (8 чэрвеня 1698 году)[11]; Mihael Wałeyka (1703 год)[12]; Baltromeus Wałeyka (1721 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
Валэйкі (Wołejko) — прыгонныя зь мястэчка Мураванай Ашмянкі, вёскі Слабады (Ашмянскі павет) і ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[14][15].
Валэйкі (Wałejko) — прыгонныя зь вёскі Багуславішкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[16].
Валэйковічы (Wołejkowicz) — прыгонныя зь вёскі Вашканцаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[17].
Валікевічы (Walikiewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[18].
Валэйкі (Wołejko) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[19] і Троцкага павету[20].
Валейка (Walejko, Wolejko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Валэйкавічы і Валейкаўка, на гістарычнай Полаччыне — Валейкава, на гістарычнай Віленшчыне — Валэйкішкі і Валейкуны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads