Валь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валь — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вала або Валь (Walo, Wal, Wall) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вал- паходзіць ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Валейка (Валіка), Валіла, Валін, Валант (Валянт), Валат, Валімонт, Гервала, Тоўтвал. Адзначаліся германскія імёны Waleicho (Walica), Walilo, Walin, Waland, Wallath, Walamunt, Gerwala, Teodwal.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Walinus[4].
У Прусіі бытавала імя Waliot[b] (1383 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловековъ… а Паца Валевича (3 сакавіка 1523 году)[7]; Мартинъ Валевичъ (1528 год)[8]; з роду Уркшевичовъ… Валю Янушковичу (15 верасьня 1568 году)[9]; сюло Вонъдзянске… Павелъ Валевичъ з братомъ своимъ Касъпромъ (5 ліпеня 1596 году)[10]; sioło Szyksniancy… Jakub Waliewicz… Янюля Валевича (21 сакавіка 1599 году)[11]; Josephus Walewicz (XVII ст.)[12]; Christophorus Walewicz (1702 год)[13]; Mathias Walewicz (1718 год)[14]; Catarina de Domo Waliowna (1760—1790 гады)[15][c].
Носьбіты
- Марцін Валевіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Валевічы (Walewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага і Ашмянскага паветаў[28].
Валі — літоўскі шляхецкі род[20].
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Валеўка, у былым Жамойцкім старостве — Валішкі.
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -вал- зь летувіскай мовы[3]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Valot (Walloth)[5]
- Таксама:
- Валута: Юстын Уладзіслававіч Валута (Волуто) — селянін з ваколіцаў Смолваў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[16]
- Валунт (адзначалася старажытнае германскае імя Walund[17]): Gertruda Wałuntowa (1703 год)[18];
- Валіш, Валейша: Валішэвіч (Waliszewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19], Валейшы — літоўскі шляхецкі род[20];
- Вольбер (адзначалася германскае імя Wolber, Wolbero[21]): на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вольберавічы;
- Вольман (адзначалася старажытнае германскае імя Walman[22]): przez mie Jachima Wolmana (9 студзеня 1600 году)[23], Theodor Walman (31 сакавіка 1681 году)[24];
- Вальмін: nobilibus dominis… Alberto Volmynowycz (9 жніўня 1474 году)[25], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вальмінішкі (Вольминишки) ва Ўпіцкім павеце[26];
- Валымер (адзначалася старажытнае германскае імя Valamer[27]): на гістарычнай Амсьціслаўшчыне існавала вёска Валымерава
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads