Валеры Садоха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валеры Яўгеньевіч Садоха (нар. 16 жніўня 1950 году ў Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.

Хуткія факты Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...

З 16 красавіка 1997 году да 9 лютага 1999 году быў намесьнікам міністра зьнешніх эканамічных сувязяў[1][2].

3 лютага 1999 году прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 14 ліпеня 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі[4]. 31 ліпеня 2002 году быў адстаўлены з пасады амбасадара[5].

З 6 траўня 2004 году да 2 ліпеня 2009 году дарадца-пасланец Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[6][7].

Быў дырэктарам дэпартамэнту ў МЗС. 4 лютага 2011 году году быў адстаўлены з гэтай пасады[8] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы Віетнам[9]. 15 красавіка 2011 году стаў дадаткова амбасадарам у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай народна-дэмакратычнай рэспубліцы, Зьвязе М’янма й Каралеўстве Тайлянд па сумяшчальніцтве[10]. Вызвалены ад гэтых пасадаў 13 чэрвеня 2016 году[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads