Васіль Далгалёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Барысавіч Далгалёў (нар. 25 траўня 1951 году ў Рагачове) — беларускі палітык і дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Адукацыя

У 1973 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт і ў 1996 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Кандыдат эканамічных навук, магістр зьнешнеэканамічнай дзейнасьці. Аўтар больш 20 навуковых прац і манаграфій.

Біяграфія

Да 10 красавіка 1995 году быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня[1].

З 4 жніўня да 10 кастрычніка 1995 году быў начальнікам Службы кантролю Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2][3]. 10 кастрычніка 1995 году быў прызначаны намесьнікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. 20 кастрычніка таго ж году быў уключаны ў склад калегіюму Савету міністраў[4]. 2 сьнежня 1998 году быў прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5].

З 13 сакавіка 2000 году да 9 сакавіка 2004 году быў старшынём Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту[6][7].

З 24 кастрычніка 2000 году чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня[8]. 25 сакавіка 2004 году быў прызначаны Падпаўночным прадстаўніком Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — намесьнікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[9], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата[10].

4 жніўня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[11], адстаўлены быў 8 сьнежня 2011 году[12].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads