Вельбарская культура
археалягічная культура From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вельбарская культура — археалягічная культура жалезнага веку ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі. Зьявілася ў 120-х гадох н. э., эвалюцыянуючы з аксыўскай культуры. Праіснавала да V стагодзьдзя н. э. Мае повязі з чарняхоўскай культурай, зьмяняецца праскай культурай. Звычайна ідэнтыфікуецца з готамі.
— вельбарская культура,
— пшэварская культура,
— балтыйскія культуры,

— аксыўская культура,
— экспансія ў Кашубскае Паморʼе,
— экспансія ў Познані,
— экспансія ў Заходняй Прусіі,
— Гёталянд
— Готлянд
— вельбарская культура
— чарняхоўская культура
Назву атрымала паводле могільніка каля мястэчка Вельбарку (цяпер Мальбарк-Вельбарк) у Ніжнім Павісьленьні. Ад пачатку займала тую ж тэрыторыю, што і яе папярэдніца — аксыўская культура, навакольлі сучасных местаў Гданьску і Хэлмны. Яе ўзьнікненьне зьвязваюць зь міграцыяй готаў з Паўднёвай Швэцыі ў Памяранію. З часам тэрыторыя пашырылася і дасягнула на поўдні навакольляў сучаснага места Познаню. На другой стадыі разьвіцьця (II—IV стагодзьдзі н. э.) пачала прасоўвацца на паўднёвых усход і ў II стагодзьдзі заняла тэрыторыя правабярэжжа Бугу да ракі Гарыні.
Насельніцтва жыло на адкрытых селішчах, якія разьмяшчаліся на берагох рэк, у 2-камэрных жытлах глінабітна-каркаснай канструкцыі. Вырабляла ляпныя прысадзістыя шыракагорлыя гаршкі з порыстай паверхняй, а таксама арнамэнтаваныя рэльефнымі геамэтрычнымі ўзорамі міскі і кубкі. Пахавальныя абрады — трупапалажэньне і трупаспаленьне на безкурганных могільніках.
На тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі археолягі знайлі могільнікі з абрадам трупаспаленьня: Велямічы, Вялічкавічы, Скорбічы, Берасьцейскі бескурганны могільнік ды іншыя[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads